29 красавiка 2024, панядзелак, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы выявілі рэдкую пяцізоркавую сістэму

2

Астраномы выявілі рэдкую зорную сістэму, якая складаецца з пяці гравітацыйна звязаных зорак.

Сістэма складаецца з дзвюх пар звязаных адна з адной зорак (іх называюць яшчэ бінарнымі зорнымі сістэмамі), і пятай зоркі, якая суправаджае адну з бінарных сістэм, перадае BBC.

Абедзве пары зорак круцяцца вакол аднаго гравітацыйнага цэнтра. Дыстанцыя паміж імі перасягае адлегласць ад Сонца да Плутона.

Пра гэтае адкрыццё было абвешчана на з'ездзе брытанскіх астраномаў, які праходзіць у Валіі.

Пяцізоркавыя сістэма знаходзіцца на адлегласці 250 светлавых гадоў ад Зямлі, у сузор'і Вялікая Мядзведзіца (Ursa Major). Яна была знойдзена пры дапамозе тэлескопаў праекта SuperWASP (Wide Angle Search for Planets - шырокакутны пошук планет).

Тэлескопы на Канарскіх выспах і ў ПАР безупынна сочаць за небам, робячы сэрыю здымкаў прыкладна раз на хвіліну.

Параўноўваючы бляск зоркі на працягу часу, можна зарэгістраваць яе нязначнае пацямненне, што можа азначаць пралёт аб'екта - планеты або іншай зоркі – паўз дыск зоркі.

Экзатычная сістэма

У новай пяцізоркавай сістэме адна з яе пар выявілася кантактнай - іх арбіты такія блізкія адна адной, што іх вонкавыя пласты атмасфэры датыкаюцца.

Другая пара выявілася падзеленай падвойнай сістэмай - адлегласць паміж гэтымі зоркамі дасягае трох мільёнаў кіламетраў. Абедзве сістэмы знаходзяцца ў адной арбітальнай роўніцы.

Акрамя таго, астраномы выявілі, што з падзеленай падвойнай сістэмай звязаная яшчэ адна зорка.

"Гэта сапраўды экзатычная зорная сістэма", - кажа адзін з аўтараў дакладу доктар Маркус Лор з Адкрытага універсітэта ў Вялікабрытаніі.

"У прынцыпе, вакол кожнай пары зорак могуць круціцца планеты. Неба над такой планетай будзе значна цікавейшае, чым у "Зорных войнах", - працягвае ён.

"У пэўныя моманты ў небе вакол такой планеты можа быць не менш за пяць светачаў", - кажа доктар Маркус Лор.

Са слоў навукоўца, той факт, што гэтыя зоркі знаходзяцца ў адной арбітальнай роўніцы, азначае, што яны былі сфармаваныя з аднаго і таго ж протазорнага дыска касмічнага пылу і газу.

Доктар Лор кажа, што пяцізоркавыя сістэмы надзвычай рэдкія, аднак як мінімум яшчэ адна была выяўленая тэлескопам NASA Kepler.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках