28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваверчаня сама звярнулася па дапамогу ў ветэрынарную клініку

7

Хвастаты пацыент сам прыскакаў у ветэрынарную клініку ў фінскім Сіпао.

Ветэрынара з Сіпао Самулі Хейсканэну, які працуе ў клініцы для дробных жывёл, некалькі дзён таму давялося сутыкнуцца з рэдкай з'явай - пухнаты пацыент прыйшоў на прыём самастойна, піша Yle.fi.

Хворая вавёрка забралася па штаніне на рукі да ветэрынара, і той заўважыў, што ў ваверчаняці цячэ з носа кроў. Са слоў Хейсканэна, рыжае зверанё было стомленае і знясіленае, аднак пасля таго, як яго напаілі са шпрыца і далі ежы, ён адчуў сябе значна лепш.

Ваверчаня пакінулі ў клініцы паправіць здароўе. Са слоў Хейсканэна, хутчэй за ўсё, звераня выпала з гнязда, і, на шчасце, яму выстарчыла кемлівасці звярнуцца па дапамогу да людзей.

Фота ваверчаняці, апублікаванае на старонцы клінікі у фэйсбуку, сабрала процьму «лайкаў» ад карыстальнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках