29 красавiка 2024, панядзелак, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ўмацаваў незалежнасць Нацбанка Украіны

Парашэнка ўмацаваў незалежнасць Нацбанка Украіны

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў законы аб узмацненні незалежнасці Нацбанка Украіны.

Пятро Парашэнка падпісаў закон Украіны №2742 "Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны аб развіцці інстытуцыйнай здольнасці Нацыянальнага банка Украіны".

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на сайт Вярхоўнай Рады Украіны.

Закон прадугледжвае ўмацаванне фіскальнай незалежнасці НБУ і актывізацыю яго функцый кіравання. Дакумент прапануе стварэнне агульных рэзерваў Нацбанка, дастатковых для забеспячэння дзейнасці НБУ, і забарону авансавага пералічэння грошай у бюджэт да зацвярджэння фінансавай справаздачнасці НБУ міжнародным аўдытам.

Другі блок пытанняў накіраваны на павелічэнне ўплыву і паўнамоцтваў рады НБУ на правядзенне кантролю за ўнутраным аўдытам за мэнэджмэнтам Нацбанка. Сярод іншага закон прадугледжвае скарачэнне чальцоў кіравання НБУ з 11 да 6 чалавек.

Таксама Парашэнка падпісаў звязаны з папярэднім закон Украіны №2743 "Аб унясенні змяненняў у Бюджэтны кодэкс Украіны аб развіцці інстытуцыйнай здольнасці Нацыянальнага банка Украіны".

Гэты закон касуе нормы Бюджэтнага кодэкса Украіны аб прыцягненні НБУ да складання прагнозу дзяржаўнага бюджэту Украіны на наступныя два бюджэтныя перыяды (змены ў частцы першай артыкула 21 Кодэкса); паказ Нацбанкам прэзідэнту Украіны, Вярхоўнай Радзе Украіны і Кабінету міністраў Украіны прагнозных манетарных паказчыкаў ды інфармацыі аб разліку часткі прагназуемага прыбытку да размеркавання, які будзе пералічвацца ў дзяржаўны бюджэт (змены ў частцы другой артыкула 33 Кодэкса) ды інш.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках