28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія ВПС мадэрнізуюць Міг-29 з дапамогай 3D-прынтара

Польскія ВПС мадэрнізуюць Міг-29 з дапамогай 3D-прынтара

Пры мадэрнізацыі знішчальнікаў Міг-29, якія ёсць на ўзбраенні ВПС Польшчы, выкарыстоўваюць дэталі, надрукаваныя на 3D-прынтары.

Канкрэтныя кампаненты, распрацаваныя інжынерамі на польскім заводзе для Міг-29 і СУ-22, могуць быць апрацаваныя на працягу некалькіх гадзін. Далей іх прататыпы друкуюцца на 3D-прынтары, піша "Европейская правда".

"3D-прынтэр дае магчымасць хуткага протатыпавання - у выпадку любых разыходжанняў паміж геаметрыяй дэталяў, якія пастаўляюцца вытворцам, і фактычнай геаметрыяй гэта, па сутнасці, самы хуткі спосаб развеяць любыя сумневы. Калі б мы выкарыстоўвалі толькі традыцыйныя метады, нават са сканарамі з праграмамі, якія прымяняюцца ў рэверс-інжынірынгу, выдаткі і час, як і раней, перавысяць кошт 3D-друку", - распавёў адзін з навукоўцаў.

Першыя Міг-29 былі перададзеныя Польшчы ў 1989-1990 гадах. Пасля спісання самалётаў Міг-23 у 1999 годзе і Міг-21 у 2004 годзе ў Польшчы засталася толькі група амаль з двух дзясяткаў Міг-29, якія і складаюць ударную сілу ВПС.

Паводле стану на 2008 год Польшча была найбуйнейшым карыстальнікам Міг-29 сярод краін NATO, і ў краіне спадзяюцца, што дзякуючы мадэрнізацыі гэтыя знішчальнікі будуць здольныя служыць да 2025 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках