28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні заклікаюць аддаваць дзяцей у беларускія класы

4
У Гародні заклікаюць аддаваць дзяцей у беларускія класы

Жнівень - апошні месяц падачы заяў бацькоў у першыя беларускія класы Гародні.

Адміністрацыя школ і бацькі, якія напісалі свае заявы на навучанне дзяцей па-беларуску, шчыра запрашаюць да іх далучацца. На пачатак жніўня ў сярэднюю школу №32 было пададзена пяць заяў, у сярэднюю школу №34 - тры. Засталося мала часу, каб канчаткова вызначыцца да пачатку заняткаў у верасні, паведамляе «Радыё Рацыя».

Старшыня Таварыства беларускай мовы Гарадзеншчыны Алесь Крой звяртаецца да бацькоў і тлумачыць, чаму варта аддаваць дзяцей у беларускія класы:

- Падаючы заяўку ў беларускія класы, вашае дзіця акрамя выдатнага ведання беларускай мовы таксама не страціць і веданне расейскай мовы, будзе выдатна ведаць дзве мовы, а гэта - перавага ў сённяшняй Беларусі і не толькі. Таму шчыра запрашаем у гэтыя беларускія класы таму што, чым больш будзе ахвотных у беларускіх класах вучыцца, тым будзе больш увагі і павагі Міністэрства адукацыі, усіх нашых суседзяў да беларускай мовы, да культуры, ну і агулам мы ж павінны беларусамі звацца.

Школы, дзе фармуюцца беларускія класы, знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец. Усяго ў Гарадзенскай вобласці ў беларускіх класах расейскамоўных школ навучаецца блізу тысячы дзяцей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках