2 траўня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Уладзіміра Беражкова з'ехаў з Беларусі

7
Сын Уладзіміра Беражкова з'ехаў з Беларусі
МІКІТА БЕРАЖКОЎ

Мікіта Беражкоў з'ехаў з Беларусі, каб засцерагчы сябе і сваю сям'ю.

- Цяпер (блізу 14.00 27 жніўня. - Рэд.) я перасякаў беларускую мяжу, каб засцерагчы сябе і сваю сям'ю. Ведаю дакладна: мой бацька не злодзей і ніколі ім не быў. Можа быць, ён і нанёс нейкую шкоду, але ўжо сапраўды не краў і асабістай выгады ў ягоных дзеяннях быць не можа. Я мяркую, гэта справа заказаная, і нават здагадваюся, хто за ёй стаіць. І тыя, хто лье бруд на майго бацьку, пра гэта яшчэ пашкадуюць, - заявіў «Комсомольской правде в Беларуси» Мікіта, сын Уладзіміра Беражкова. - Тыя грошы, 1 мільярд 800 мільёнаў, якія арыштавалі на рахунку ў бацькі, - гэта грошы ад продажу кватэры. Бацька яе прадаў літаральна ў ліпені, а праз тыдзень яго затрымалі. Хачу адзначыць: гэтая кватэра была набытая да прыходу ў хакейны клуб.

Нагадаем, пра затрыманне в.а. гендырэктара менскага «Дынама» Уладзіміра Беражкова стала вядома 14 жніўня. Следчым камітэтам была заведзеная крымінальная справа паводле ч.3 арт.210 КК Беларусі. Спачатку Беражкова падазравалі ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба пры злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі ў суме не менш за 45 мільёнаў рублёў (2800 даляраў).

Уладзімір Беражкоў - легенда беларускай спартыўнай журналістыкі, адзін з заснавальнікаў газеты «Прессбол», якую ён узначальваў на працягу 19 гадоў.

Раней крымінальная справа была заведзеная ў дачыненні да генеральнага дырэктара «Дынама» Максіма Суботкіна паводле падазрэння ў прычыненні ўрону ў асабліва буйным памеры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках