28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжкая вайсковая тэхніка ЗША прыбудзе ў Польшчу ў 2016 годзе

1
Цяжкая вайсковая тэхніка ЗША прыбудзе ў Польшчу ў 2016 годзе

Міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк заявіў, што цяжкая вайсковая тэхніка ЗША прыбудзе ў краіну ў сярэдзіне 2016 года.

Пра гэта паведамляе польскі тэлеканал TVP.info, піша ZN.ua.

Томаш Семаняк адзначыў, што перамовы аб гэтым пытанні перайшлі ў вызначальную фазу. Паводле ягоных слоў, амерыканская вайсковая тэхніка будзе дыслакавацца ў двух месцах: на захадзе і паўночным усходзе Польшчы. Дадатковых дэталяў польскі міністр абароны не паведаміў.

Раней газета New York Times са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў NATO паведаміла, што Пентагон прапануе размясціць ва Усходняй Еўропе і краінах Балтыі цяжкае ўзбраенне для стрымлівання магчымай агрэсіі Расеі.

Гаворка ішла аб такіх краінах, як Латвія, Літва, Эстонія, а таксама ў Польшча, Румынія, Балгарыя і, магчыма, Вугоршчына. 15 чэрвеня, у Літве пацвердзілі размяшчэнне цяжкага ўзбраення ЗША ў краінах Балтыі і Усходняй Еўропы. У канцы ліпеня ўрад Латвіі афіцыйна пачаў перамовы са Злучанымі Штатамі аб размяшчэнні амерыканскай цяжкай вайсковай тэхнікі на тэрыторыі балтыйскай рэспублікі на Адажскай базе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках