29 красавiка 2024, панядзелак, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая гульня БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Левэркузэне

Першая гульня БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў пройдзе ў Левэркузэне

Выступ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ пачне 16 верасня ў нямецкім Левэркузэне матчам супраць мясцовага «Баера».

У гэты ж дзень «Рома» прыме «Барселону», паведамляе БелаПАН.

Далейшы расклад групы Е

29 верасня. БАТЭ - «Рома», «Барселона» - «Баер».

20 кастрычніка. БАТЭ - «Барселона», «Баер» - «Рома».

4 лістапада. «Барселона» - БАТЭ, «Рома» - «Баер».

24 лістапада. БАТЭ - «Баер», «Барселона» - «Рома».

9 снежня. «Рома» - БАТЭ, «Баер» - «Барселона».

«Асноўная задача, якая стаіць перад камандай, - быць канкурэнтаздольнымі, шукаць магчымасці ўшчыкнуць супраціўнікаў, каб паездкі ў Барысаў не ўспрымаліся імі як лёгкі шпацыр», - так пракаментаваў вынікі лёсавання групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках