28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чачні забіты намеснік камандзіра батальёна «Поўнач»

1
У Чачні забіты намеснік камандзіра батальёна «Поўнач»
ФОТА: Саід Царнаеў/РІА Новости

У Грозным забіты намеснік камандзіра батальёна ўнутраных войскаў «Поўнач».

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў вайсковых структурах. Імя вайскоўца не ўдакладняецца.

«Раным рана у чацвер у пакоі інтэрната батальёна «Поўнач» знойдзеныя целы намесніка камандзіра батальёна «Поўнач» і ягонай жонкі з агнястрэльнымі ранамі», - сказаў суразмоўца агенцтва. З ягоных слоў, на месцы злачынства знойдзеныя пісталет Макарава і боепрыпасы, піша Лента.ру.

Аператыўна-следчая група выявіла падазраванага, ён затрыманы, дадала крыніца.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Забойства».

«Інтэрфакс» адзначае, што Завур Дадаеў, які абвінавачваецца ў забойстве Барыса Нямцова ў лютым 2015 года, раней быў намеснікам камандзіра «Поўначы».

Агенцтва піша, што камандзірам батальёна з'яўляецца палкоўнік Алібэк Дэлімханаў, брат дэпутата Дзярждумы Адама Дэлімханава. Аднак, паводле звестак СМІ, з траўня 2015 года злучэннем камандуе маёр Рахман Абдулкадыраў. Дэлімханаў у сваю чаргу быў пераведзены на пасаду намесніка камандзіра 46-й асобнай брыгады аператыўнага прызначэння ўнутраных войскаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках