28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск ахутаў смог: у некалькіх раёнах горада цяжка дыхаць

9
Менск ахутаў смог: у некалькіх раёнах горада цяжка дыхаць
Фота: ctv.by

Смугой агорнутыя Першамайскі, Савецкі, Цэнтральны, Партызанскі ды іншыя раёны места.

З раніцы ў Менску шмат хто выяўна ўчуў пах смалі. Мяркуючы з усяго, паблізу сталіцы гараць лясы ці тарфянікі, піша kp.by.

Смуга настолькі шчыльна ахутала горад, што нават знізіла бачнасць на дарогах. Людзі, адчувальныя да пахаў, скардзяцца на тое, што стала цяжка дыхаць.

Заслонай смалі агорнутыя Першамайскі, Савецкі, Партызанскі, Цэнтральны раёны сталіцы. Мусібыць, трапілі ў дымавую пастку і іншыя часткі Менска.

- У Малінаўцы з самай раніцы - смог. Дыхаць няма чым! - жаліцца жыхарка Алена.

Як доўга гэта працягнецца, сказаць цяжка. Але, мабыць, у палоне дыму менчукі прабудуць яшчэ доўга - ветру ў сталіцы не назіраецца.

Дарэчы, на пачатку жніўня Менск ужо адчуваў цяжкасці са смаллю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках