29 красавiка 2024, панядзелак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі: Няхай бы праверылі «Дразды», за што яны там будуюцца?

29
Менчукі: Няхай бы праверылі «Дразды», за што яны там будуюцца?
Фота: «Радыё Свабода»

Чыноўнікі раскашуюць, пакуль беларусы сточваюць канцы.

Як вы ацэньваеце цяперашняе эканамічнае становішча Беларусі? З кім ці з чым звязваеце надзеі на яго паляпшэнне? На гэтыя пытанні "Радыё Свабода" адказвалі жыхары Менска.

Мужчына пенсійнага веку: «Дрэннае становішча, вядома, дрэннае. Мы ніколі ў Беларусі добра не жылі, заўсёды былі маленькія заробкі, асабліва ў інжынерна-тэхнічных работнікаў. А «памяркоўныя», ціхія беларусы ходзяць вось навокал, быццам нічога не здарылася. Трэба лепш працаваць усім людзям без вынятку - бегма на працу бегчы. А то прыязджае брыгада рамантаваць трубаправод: двое працуюць, а астатнія сядзяць».

Юначка: "Ой, цяжкае становішча. Штодня расце курс даляра, поўная нестабільнасць. Штодня чакаеш і не ведаеш, што будзе далей, чаго чакаць. Спадзяюся, што Нацыянальны банк нешта перагледзіць у сваёй палітыцы, і гэта ўсё неяк спыніцца нарэшце».

Мужчына сярэдніх гадоў: «Складанае эканамічнае становішча, вядома. ЗША і Еўразвяз настроіліся супраць Расеі, а мы ідзем у яе фарватэры, а таму і на нас гэта ўплывае. Спадзяюся, што ўсё паволі абладзіцца. ЗША ўзялі на сябе ролю жандара, як у свой час Расейская імперыя. Расея ў процівагу ЗША дамаўляецца з Кітаем, Бразіліяй, і рана ці позна ўсё стане лепш і ў нас».

Жанчына сярэдніх гадоў: «Вы задаяце пытанне ў нялёгкі перыяд. Нялёгкі для нас і для іншых краін. Спадзяюся на ўклад кожнага чалавека, калі кожны будзе працаваць сумленна на сваім месцы».

Юнак: «Які сэнс гаварыць аб тым, што і так відаць? Эканамічнае становішча горшае. Людзі становяцца напружаныя, злосныя, і гэта ўплывае на агульнае становішча. Думаю, што паляпшэнне магчымае ад саміх людзей, а таксама ад тых, хто кіруе гэтымі людзьмі. Бо нельга асобна разглядаць уладу і народ. Калі народ не хоча, то нічога не выйдзе. Таму трэба, каб усе пастараліся, каб стала лепш».

Карэспандэнт: «Ці добра жывецца, ці набывае тата ўсё, што хочаш?»

Хлопчык: «Не, не ўсё. Трэба ашчаджаць, каб было на што жыць - свет цяпер такі».

Тата хлопчыка: «Ну што тут яшчэ дадаць? Хіба толькі, што ўсе мы баімся праўды - запалоханыя, затурканыя і жывем у страху. І спадзявацца нам на што? Ніхто не спадзяецца на выбары, і, напэўна, усё ўжо звыклі, што нічога не зменіцца».

Жанчына пенсійнага веку: «Калі жыць на пенсію, то выстарчыць на хлеб і малако - і больш нічога. Тое, што мы адпрацавалі ўсё жыццё на дзяржаву, дык вось дзяржава нам так аддзячыла. Калі яшчэ з дзецьмі жывеш, то яны дапамагаюць. А адной - немагчыма, таму бабулькі і выходзяць жабраваць.

А спадзяванняў на лепшае і няма. Мы ж за сваіх дзяцей плацім за ўсё, а ў Галандыі, да прыкладу, дзяцей кормяць бясплатна. Гэта яшчэ добра, што праезд скасавалі. А раней жа пенсіянерам, дзецям і студэнтам праезд быў 50%. Ды хоць бы пасля 70 гадоў знізілі, калі людзі ўжо не ў змозе падпрацоўваць - не так шмат і ездзім, а праезд жа дарагі. Паліклінікі ў нас - нулявыя, не лечаць, а калечаць. Хай бы страхавая медыцына была.

І хай бы нарэшце пачалі правяраць «Дразды». За што яны там будуюцца - хіба за свае грошы? Крадзеж, крадзеж.

А мы, якія атрымалі адукацыю, адпрацавалі - і не маем нічога. Мой тата з вайны прыйшоў зранены, адпрацаваў таксама ўсё жыццё, і што ён меў? Калі і далей будуць красці і будаваць палацы, то нашым дзецям - простым смяротным - долі не відаць».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках