29 красавiка 2024, панядзелак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белгідрамет абвясціў у Менску другі ўзровень небяспекі

9
Белгідрамет абвясціў у Менску другі ўзровень небяспекі
Фота: tut.by

Праз паху смогу ў Менску абвешчаны другі ўзровень небяспекі.

Пра гэта паведаміла БелаПАН начальніца інфармацыйна-аналітычнага аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Белгідрамета Багдана Казярук.

«Тое, што мы назіраем сёння ў Менску, прыходзіць звонку, хоць, паводле звестак МНС, асабліва сур'ёзных лясных і тарфяных пажараў каля сталіцы не было», - адзначыла начальніца аддзела.

«Мы толькі што адправілі ўсім буйным прамысловым і аўтатранспартным прадпрыемствам папярэджанне аб небяспецы другой ступені. Гэта азначае скарачэнне выкідаў на 45%. Гэта вельмі сур'ёзна: другі выпадак у маёй практыцы пасля леташняга», - сказала Казярук.

Пры гэтым яна адзначыла, што, паводле інфармацыі вялікіх крыніц забруджвання ў Менску, напрыклад, Мінскага трактарнага завода, усе крыніцы выкідаў працуюць у штатным рэжыме.

Са слоў Казярук, у сталіцы неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы. «Самае страшнае - адсутнасць ападкаў. Дождж, які прайшоў у сераду, не ачысціў паветра. Хоць, паводле звестак вымярэнняў, узровень забруджвання расце, але перавышэння дапушчальных нормаў пакуль няма», - сказала яна.

Паводле звестак Гідрамета, метэаралагічныя варункі, якія склаліся з 20 да 26 жніўня, спрыялі павелічэнню ўтрымання ў паветры цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (ТЧ-10). Паводле звестак бесперапынных вымярэнняў, на вуліцах Ціміразева і Радыяльнай у Менску максімальныя сярэднедзённая канцэнтрацыя ТЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 1,1-1,3 разы, прыземнага азону на вуліцы Каржанеўскага і на праспекце Незалежнасці - у 1-1,4 разы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках