29 красавiка 2024, панядзелак, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты найбуйнейшых банкаў Расеі дасягнулі $160 мільёнаў

1
Страты найбуйнейшых банкаў Расеі дасягнулі $160 мільёнаў

Са студзеня да ліпень 30 найбуйнейшых банкаў Расеі мелі страту 10,8 мільярда расейскіх рублёў.

За аналагічны перыяд мінулага года крэдытныя арганізацыі паказалі прыбытак 422,6 мільярда рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі ЦБ, піша Lenta.ru.

У той жа час, 200 найбуйнейшых фінансавых арганізацый скончылі сем месяцаў з прыбыткам 12,9 мільярда рублёў, а ўся банкаўская сістэма - 34,1 мільярда.

Актывы трыццаткі самых вялікіх банкаў паводле стану на 1 жніўня дасягаюць 58,6 трыльёна рублёў (усіх расейскіх банкаў - 74,8).

Банкі скончылі першае паўгоддзе з прыбыткам 51 мільярд рублёў. Пры гэтым у некаторыя месяцы былі зафіксаваныя страты (напрыклад, у красавіку - 20 мільярдаў рублёў).

13 траўня першы віцэ-прэм'ер урада Ігар Шувалаў заявіў, што найбліжэйшы час расейскі банкаўскі сектар не ўбачыць прыбытку. Чыноўнік дадаў, што даходнасць пачне расці на рубяжы 2015-2016 гадоў.

Паводле вынікаў мінулага года прыбытак крэдытных арганізацый Расеі знізіўся на 40,7 адсотка. Ён склаў 589 млрд рублёў. Асноўнай прычынай гэтага стала павелічэнне банкамі рэзерваў пад магчымыя страты.

У топ-30 расейскіх банкаў уваходзяць Ашчадбанк, ВТБ, ВТБ 24, Альфа-банк, Банк Масквы, Прамсувязьбанк, Райфайзенбанк, «Адкрыццё», «Рускі стандарт», «Уралсіба» і шэраг іншых фінансавых арганізацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках