26 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter дазволіў карыстальнікам замацоўваць найлепшыя паведамленні

Функцыя даступная ўсім карыстальнікам мабільнай версіі сэрвісу на iOS і Android.

У афіцыйным запісе платформы мікраблогаў Twitter з'явілася паведамленне, што з сённяшняга дня карыстальнікі могуць фіксаваць выбраныя твіты ўверсе профілю, інфармуе Lenta.ru.

Паведамленне суправаджае 15-секунднае відэа, якое дэманструе працэс актывацыі новай функцыі. У наладах кожнага твіта з'явілася опцыя «Прымацаваць твіт да профіля» (Pin to your account). Пасля гэтага абранае паведамленне будзе адлюстроўвацца пад асабістай інфармацыяй уладальніка старонкі.

Папярэдні фармат працы сэрвісу меркаваў, што твіты размешчаныя ў профілі карыстальніка ў храналагічным парадку. Новая функцыя дазволіць яго парушыць. Як адзначаюць журналісты выдання The Next Web, цяпер у карыстальнікаў з'явілася магчымасць пакідаць старыя твіты, якія ім асабліва спадабаліся сваім досціпам або глыбінёй думкі.

У сярэдзіне жніўня Twitter зняў абмежаванне ў 140 знакаў у асабістых паведамленнях. Пры гэтым стандартныя публічныя твіты як і раней не павінны быць даўжэйшымі за 140 знакаў. 19 чэрвеня ў СМІ з'явілася інфармацыя, што Twitter створыць уласную навінавую службу, рэдактары якой зоймуцца адборам найбольш цікавага кантэнту з мікраблогаў ды іншых крыніц. Паводле апошніх звестак, колькасць актыўных карыстальнікаў сэрвісу складае 302 мільёны чалавек. Агулам ў Twitter зарэгістраваныя больш за 500 мільёнаў старонак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках