20 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янукевіч: Марнаваць свае сілы і энэргію на ініцыятыву Статкевіча нам не цікава

53
Янукевіч: Марнаваць свае сілы і энэргію на ініцыятыву Статкевіча нам не цікава
Аляксей Янукевіч
ФОТА: BYMEDIA.NET

Лідар Партыі БНФ заявіў, што ягонай палітычнай сіле не вельмі цікавая ініцыятыва былога палітвязня Мікалая Статкевіча.

Пра гэта Аляксей Янукевіч заявіў БелаПАН, каментуючы стварэнне новай кааліцыі і пачатак грамадскай кампаніі з мэтай дэлегітымізацыі цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў і правядзення новых.

Са слоў Янукевіча, ён не бачыць практычнага сэнсу ў такой дзейнасці: «Усё, што накіравана на папярэджанне фальсіфікацый, я ўважаю за пазітыўнае. Калі людзі хочуць рабіць нешта ці хаця б проста на словах закранаць гэтую тэму, хай яны гэта робяць. Але нам марнаваць на гэта свае сілы і энэргію не вельмі цікава. Відавочна, што гэтая праца абмяжуецца паўторам тых жа заяў, якія Партыя БНФ неаднаразова рабіла наконт таго, што гэтыя выбары нельга ўважаць за свабодныя і справядлівыя».

Ён адзначыў, што праца для фіксавання фальсіфікацый падчас выбарчага працэсу і без гэтага вядзецца ў межах кампаніі назірання «Права выбару». «Не бачу ніякага сэнсу кідацца і фактычна дзеля нейкай рэкламы ламаць гэтую дзейнасць для супрацьдзеяння фальсіфікацыям, якая праводзіцца кампаніяй «Права выбару», - сказаў палітык.

Пры гэтым Янукевіч не выключыў каардынацыі дзеянняў з новай кааліцыяй, калі паўстане пытанне «аб нейкім абмене інфармацыяй, нейкіх практычных момантах».

28 жніўня на прэс-канферэнцыі былы палітвязень і кандыдат на пасаду прэзідэнта ў 2010 годзе Мікалай Статкевіч анансаваў пачатак грамадскай кампаніі, якая павінна данесці да людзей, што выбары ўжо сфальсіфікаваныя.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках