5 траўня 2024, Нядзеля, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кобец: Я з'ехаў з краіны, каб не быць марыянеткай уладаў

4
Уладзімір Кобец: Я з'ехаў з краіны, каб не быць марыянеткай уладаў
УЛАДЗІМІР КОБЕЦ

Аб катаваннях у турме КДБ распавёў судырэктар Беларускага дома ў Варшаве.

Уладзімір Кобец адказаў на абвінавачванні старшыні АГП Анатоля Лябедзькі:

- Пра тое, на якіх умовах я выйшаў з «амерыканкі», я распавёў у артыкуле, апублікаваным на сайце Хартыі-97 і ў газеце «Народная воля». Зрабіў я гэта, як толькі змог збегчы з краіны.

Пацвярджаю, што ў турме КДБ пад катаваннямі, пад ціскам, праз пагрозы на адрас маёй сям'і я быў вымушаны падпісаць паперу аб супрацоўніцтве з КДБ. Як толькі я выйшаў з засценкаў, я сустрэўся з праваабаронцамі цэнтра «Вясна» і распавёў ім пра тое, што адбывалася са мной.

Пра «чорныя маскі» і катаванні ў СІЗА КДБ публічна заявіў кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, а потым і многія іншыя вязні «амерыканкі» - удзельнікі прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

Я ведаю, што катаванні ўжываліся да многіх арыштаваных апазіцыянераў менавіта з мэтай выбіць падпісанне паперы аб супрацоўніцтве. Некаторыя былыя вязні распавялі мне, што былі вымушаныя саступіць ціску КДБшнікаў.

Для мяне шокам стала тое, што аператыўнікі паставілі мне задачу ўзначаліць адну з палітычных партый і ўдзельнічаць у парламенцкіх «выбарах». Пры першай магчымасці, каб не стаць марыянеткай у руках уладаў, я з'ехаў з краіны. Атрымалася гэта зрабіць праз расейска-латвійскую мяжу. З таго часу я вымушаны заставацца ў эміграцыі і жыць на чужыне, - сказаў Кобец сайту charter97.org.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках