26 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Падстаў для зняцця санкцый ЕЗ з беларускіх чыноўнікаў няма

10
Алесь Бяляцкі: Падстаў для зняцця санкцый ЕЗ з беларускіх чыноўнікаў няма
Алесь Бяляцкі

Санкцыі павінны захоўвацца да расследавання разгону Плошчы.

Старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» не бачыць ніякіх прычын для скарачэння «чорнага спісу» Еўразвязу. Словы Алеся Бяляцкага прыводзіць сайт арганізацыі.

«Мяркую, што санкцыі супраць канкрэтных чыноўнікаў павінны захоўвацца, пакуль не будуць развязаныя пытанні з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, за якія яны патрапілі ў чорныя спісы. А гэта ў першую чаргу - падзеі 2010 года: жорсткі разгон дэманстрацыі ў Менску, арышты і наступныя рэпрэсіі ў дачыненні да многіх грамадзян», - заявіў праваабаронца.

Сёння стала вядома, што Рада Еўрапейскага звязу сваёй пастановай ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Цяпер у спіс уключаныя блізу 200 чалавек. Папярэдні раз чорны спіс ЕЗ скарачаўся 31 кастрычніка 2014: тады з яго таксама былі выключаныя 24 прозвішчы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках