26 красавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны паказаў калекцыю дарагіх гадзіннікаў прэс-сакратара Пуціна

10

Фонд барацьбы з карупцыяй апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага па адкрытых крыніцах сабраў цэлую калекцыю іншых гадзіннікаў прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова.

Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на афіцыйным сайце Навальнага, ёсць яшчэ 3-4 гадзіннікі, якія пакуль не змаглі ідэнтыфікаваць.

«Але і тое, што ёсць, каштуе разам $154 000 або 9,5 мільёнаў рублёў, што больш за гадавы заробак Пяскова. Можаце ўявіць, што Пяскоў не есць і не п'е, а толькі купляе гадзіннікі? Вось і я не магу, а значыць , мы зноў маем справу з незаконным узбагачэннем», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Навальны таксама адзначыў, што калі гаворка ідзе аб гадавым даходзе Пяскова (9 000 000 рублёў), то «трэба памятаць, што траціну ён павінен аддаваць у выглядзе аліментаў былой жонцы на двух непаўналетніх дзяцей».

Нагадаем, раней у Пяскова на вяселлі заўважылі гадзіннік коштам 620 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках