2 траўня 2024, Чацвер, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Анішчанка: Забарона прэзерватываў развяжа дэмаграфічныя праблемы Расеі

35
Генадзь Анішчанка: Забарона прэзерватываў развяжа дэмаграфічныя праблемы Расеі
ГЕНАДЗЬ АНІШЧАНКА

На думку памочніка кіраўніка ўрада РФ, былога галоўнага санітарнага ўрача Расеі, прэзерватывы ніякага дачынення да здароўя не маюць.

Прапанова Мінпрамторга абмежаваць закупкі прэзерватываў замежнай вытворчасці прымусіць людзей быць больш дысцыплінаванымі ў палавым жыцці і дапаможа развязаць дэмаграфічныя праблемы ў краіне. Такое меркаванне РІА «Новости» выказаў памочнік прэм'ер-міністра, былы галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка.

На ягоную думку, прэзерватывы ніякага дачынення да здароўя не маюць.

«Гэта проста прымусіць быць больш дысцыплінаванымі, больш строгімі і разборлівымі ў выбары партнёраў, а, можа быць, акажа нейкую паслугу нашаму грамадству ў плане развязання дэмаграфічных праблем», - сказаў ён.

На ягоную думку, пашырэнне абмежаванняў на дзяржзакупкі замежных медыцынскіх вырабаў здароўю насельніцтва не пагражае. Пералічваючы прапанаваныя ў спісе пазіцыі, ён адзначыў, што многія тавары могуць вырабляцца і ў Расеі.

«У дачыненні да дэфібрылятараў, бінтоў, кіёў я не бачу ніякіх сур’ёзных ускладненняў, акрамя магчымых нязручнасцяў для бізнэсу, які ўжо выкарыстоўвае ўстояныя лагістычныя схемы», - мяркуе Анішчанка.

«Кій, я ўпэўнены, мы зробім самі, іншая справа, можа быць, будуць згубленыя нейкія брэнды, якія таксама існуюць у гэтай галіне, можа быць, яны будуць пазбаўленыя шэрагу вытанчаных дэталяў, або матэрыялы будуць менш звыклымі, але гэта перажыць можна», - дадаў ён.

Па цэлым спектры антысептыкаў і дэзінфікуючых прэпаратаў расейскія вытворцы таксама могуць канкураваць з замежнымі, упэўнены Анішчанка.

Раней паведамлялася, што Мінпрамторг РФ распрацаваў праект пастановы ўрада, які абмяжоўвае дзяржзакупкі медыцынскіх вырабаў. У агульнай складанасці спіс уключае больш за 100 пазіцый.

Пад забарону не трапіць прадукцыя, вырабленая ў краінах Мытнага саюза: Беларусі, Казахстане і Арменіі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках