26 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Менск-Мікашэвічы абмяжуюць рух

На трасе Менск-Мікашэвічы абмяжуюць рух

На некаторых адцінках дарогі Р-23 будуць выконваць работы ў мантажы партала сістэмы электроннага збору платы, таму рух будзе часова перакрыты.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Менскай вобласці.

Заўтра, 6 жніўня, з 11.00 запланаваныя работы на 12-м км дарогі P-23 (Менскі раён), з 16.00 на 20-м км (Менскі раён). З 09.00 7 жніўня праца прадоўжыцца на 26-м км (Менскі раён), з 13.00 на 34-м км (Уздзенскі раён). Для бяспекі рух транспартных сродкаў на названых адцінках трасы будзе абмежаваны перыядамі да 15 хвілін.

Каб не ствараць коркі, Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам пададзенай інфармацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках