26 красавiка 2024, Пятніца, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаненты МТС у Менску засталіся без сувязі

Абаненты МТС у Менску засталіся без сувязі

Праз аварыю на падстанцыі ў Зялёным Лузе без сувязі часова засталіся шматлікія абаненты МТС Менска і Менскай вобласці.

У раёне, які застаўся без электрычнасці, знаходзіцца галаўны будынак мабільнага аператара з асноўным абсталяваннем. Пасля адключэння электрасілкавання яго перавялі ў аварыйны рэжым, былі падлучаныя акумулятары. Аднак іх магутнасці не стала. Сувязь аднавілі за пару гадзін, але некаторыя паслугі не працуюць дагэтуль, піша onliner.by.

- Нагрузкі ноччу адносна невялікія, але ў аварыйным рэжыме ўсё роўна здарыўся перагрэў часткі абсталявання, праз што былі праграмныя збоі, - распавялі ў прэс-службе МТС. - Вядзецца праца аднаўлення ўсіх наладаў.

Зараз у інфармацыйны цэнтр аператара шмат тэлефануюць са скаргамі і пытаннямі. Кампанія прыносіць прабачэнні сваім кліентам і спадзяецца на разуменне. Спецыялісты МТС уважліва прааналізуюць сітуацыю, якая склалася і прымуць захады, каб такое надалей не паўтарылася.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках