6 траўня 2024, панядзелак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія СМІ паведамляюць аб выбуху на заводзе хімікатаў

1
Кітайскія СМІ паведамляюць аб выбуху на заводзе хімікатаў

СМІ паведамляюць аб моцным выбуху, які здарыўся ў панядзелак увечары ў індустрыяльнай зоне ў павеце Ліцзінь гарадской акругі Дун’ін правінцыі Шаньдун.

Мяркуецца, што ён адбыўся на хімічным заводзе. У афіцыйным «Твітэры» ўрадавай газеты «Жэньмінь Жыбаа» апублікаваны відэазапіс выбуху, паведамляе руская служба BBC.

Звестак аб пацярпелых на момант напісання нататкі не паступала.

12 жніўня на ўсходзе краіны ў горадзе Цяньцзінь на складзе хімікатаў кампаніі Ruihai таксама адбылося некалькі выбухаў. Колькасць загінулых у іх і ў пажарах, якія рушылі за імі, дасягнула 150 чалавек. Больш за 360 пацярпелых былі шпіталізаваныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках