6 траўня 2024, панядзелак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: Іранская эканоміка яшчэ доўга не акрыяе ад санкцый

4
Барак Абама: Іранская эканоміка яшчэ доўга не акрыяе ад санкцый

Іранскай эканоміцы спатрэбіцца не менш за сем гадоў, каб дасягнуць стану, у якім яна знаходзілася да ўвядзення санкцый Захаду.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Forward заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, паведамляе «Голас Амерыкі».

Амерыканскі лідар заявіў, што нават для таго, каб падтрымаць пацярпелую ад санкцый эканоміку Ірана «на пэўным узроўні», Тэгерану неабходна будзе выкарыстоўваць разблакаваныя актывы сумаю блізу $50 млрд. Праціўнікі пагаднення па іранскай ядзернай праграме (ІЯП), у тым ліку Ізраіль, сцвярджаюць, што Тэгеран адразу ж скарыстаецца гэтымі сродкамі для павелічэння вайсковых выдаткаў і падтрымкі тэрарыстычных груповак.

«Іх эканоміка будзе заставацца ў даволі цяжкім становішчы нават пасля скасавання санкцый. І збольшага таму мы ўпэўненыя ў тым, што, калі мы будзем эфектыўна супрацоўнічаць з Ізраілем і іншымі нашымі партнёрамі па рэгіёне, мы здолеем супрацьдзейнічаць таму, што можа быць магчыма ў выпадку, калі яны выкарыстоўваюць любыя дадатковыя рэсурсы ў вайсковых мэтах», - адзначыў Абама.

Таксама прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што санкцыі падзейнічалі, прымусіўшы Іран сесці за стол перамоваў, дзякуючы таму, што яны «актыўна ўжываліся на шматбаковай аснове» і былі падтрыманыя сусветнай супольнасцю.

Акрамя гэтага Абама запэўніў Ізраіль і іншых партнёраў ЗША ў тым, што Іран не зможа стварыць ядзерную зброю «ні праз дзесяць, ні праз 15 гадоў», бо пагадненне па ІЯП прадугледжвае дбайнае інспектаванне і назіранне за ядзернымі аб'ектамі краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках