6 траўня 2024, панядзелак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў сустрэнецца 8 верасня з Кабяковым у Горадні

11
Мядзведзеў сустрэнецца 8 верасня з Кабяковым у Горадні
Дзмітрый Мядзведзеў
ФОТА: РІА «Новости»

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў 8 верасня наведае Горадню.

Пра гэта вечарам у панядзелак 31 жніўня, паведаміла прэс-служба ўрада РФ.

Нагодай для візіту ў горад на Нёмане стане пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Як адзначаецца, будуць абмеркаваныя пытанні скаардынаванай прамысловай палітыкі ў рамках ЕАЭС, забеспячэння макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, фармавання адзінага рынку паслуг, развіцця стасункаў з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, піша БелаПАН.

Акрамя гэтага, мяркуецца, што бакі падпішуць Дамову аб каардынацыі дзеянняў у абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і Пагадненне аб рэалізацыі ў 2015-2016 гадах пілотнага праекта аб увядзенні маркіроўкі тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі.

Чакаецца, што акрамя агульных сустрэч у шырокім фармаце Дзмітрый Мядзведзеў правядзе двухбаковыя перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках