6 траўня 2024, панядзелак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Незалежнасці ў Менску сутыкнуліся Ford і пікап

2

Аварыя адбылася ўчора блізу 17:00.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сутыкнуліся два аўтамабілі. На месцы працавала брыгада медыкаў, ДАІ. Карэспандэнту onliner.by у ДАІ паведамілі, што затор цяпер утварыўся ў абодва бакі па праспекце Незалежнасці. Найбольшая колькасць машын стаяла ў корку ў кірунку ад плошчы Перамогі ў бок вуліцы Леніна.

А сёння відавочца ДТЗ апублікаваў відэа, на якое часткова трапіў момант аварыі. «Яно дае зразумець, хто на які сігнал ехаў. Паміж шэрагамі відаць, як пры ўдары падкінула вялікую машыну. Мяркуючы з відэа, кіроўца Ford проста ехаў па праспекце і не бачыў, што для яго даўно гарыць чырвонае святло», - выказаў меркаванне аўтар відэа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках