6 траўня 2024, панядзелак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскую журналістку асудзілі на сем з паловай гадоў

2
Азербайджанскую журналістку асудзілі на сем з паловай гадоў
ХАДЗІДЖA ІСМАІЛАВA
Фота: RFE/RL

Суд у Баку прысудзіў журналістку Хадзіджу Ісмаілаву да сямі з паловай гадоў зняволення.

Яна была прызнаная вінаватай у паклёпе, ухіленні ад выплаты падаткаў, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і злоўжыванні ўладай, паведамляе ВВС.

Сама журналістка настойвала на тым, што вылучаныя супраць яе абвінавачванні беспадстаўныя.

У панядзелак яна выступіла на працэсе з апошнім словам, у якім казала пра шматлікія парушэнні закона, дапушчаныя ўладамі Азербайджана падчас расследавання і судовага працэсу.

Праваабаронцы звязваюць справу супраць Ісмаілавай з яе журналісцкай дзейнасцю - прынамсі, з публікацыямі аб сямейным бізнэсе прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева. Дзяржабвінавачанне прасіла для Ісмаілавай пазбаўлення волі на тэрмін дзевяць гадоў.

У сваім апошнім слове журналістка заявіла, што рэпрэсіўнай машыне ў Азербайджане хутка прыйдзе канец. "Гэта здарыцца ў выніку падзення коштаў нафты, але яшчэ адной прычынай гэтага станем мы", - сказала Ісмаілава, вядомая сваімі расследаваннямі карупцыі ў вышэйшых эшалонах улады ў Азербайджане.

Хадзіджу Ісмаілаву, якая супрацоўнічала з "Радыё Свабода", арыштавалі 5 снежня 2014 года. Усяго яна правяла пад вартай больш за восем месяцаў.

У траўні яна была ўзнагароджаная прэміяй імя Барбары Голдсміт за свабоду слова, якая штогод прысуджаецца літаратурнай арганізацыяй ПЭН-Клуб.

У сярэдзіне жніўня суд у Баку прысудзіў праваабаронцу Лэйлу Юнус і яе мужа Арыфа Юнуса, абвінавачаных у махлярстве ў буйным памеры, да васьмі з паловай і сямі гадоў зняволення. Праваабарончыя арганізацыі тады таксама паказвалі на палітычную падаплёку працэсу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках