26 красавiка 2024, Пятніца, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прапанаваў адмовіцца ад даляра ды еўра ў СНД

113
Пуцін прапанаваў адмовіцца ад даляра ды еўра ў СНД

Гэта азначае стварэнне адзінага фінансавага рынку паміж РФ, Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект, які прадугледжвае адмову ад даляра ды еўра ў СНД, паведамляюць "Вести.Экономика".

Згодна з апублікаваным паведамленнем на сайце прэзідэнта Расеі, у рамках "Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку дзяржаў - удзельніц СНД" будзе створаны механізм, які дазволіць адмовіцца ад даляра і еўра ў якасці прамежкавай валюты ў разліках. Гэта таксама азначае стварэнне адзінага фінансавага рынку паміж Расеяй, Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам ды іншымі краінамі.

Пагадненнем прадугледжваецца наўпроставы допуск банкаў-рэзідэнтаў старон на ўнутраныя валютныя рынкі адзін аднаго для правядзення міжбанкаўскіх канверсійных аперацый на ўмовах не менш спрыяльных, чым тыя, якія даюцца нацыянальным камерцыйным банкам.

На гэты момант амаль 50% аплатнага абарачэння паміж краінамі ЕАЭС прыпадае на даляр і еўра.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках