5 траўня 2024, Нядзеля, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міністр Шчоткіна першая ў гэтым спісе?»

24
«Міністр Шчоткіна першая ў гэтым спісе?»
МАР’ЯНА ШЧОТКІНА
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Ці патрапіць міністарка працы Мар'яна Шчоткіна, што пабудавала шыкоўны катэдж, у спіс тых, хто жыве не па сродках?

На сайце Міністэрства фінансаў размешчаны праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь».

Калі дакумент будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, то з 2016 года некаторыя падаткі падвысяцца, акрамя таго, з'явяцца і новыя віды адлічэнняў у казну.

У дакуменце, напрыклад, змяшчаецца прапанова аб увядзенні падвышанай стаўкі падаходнага падатку ў суме 16% для плацельшчыкаў, у якіх падатковыя органы выявяць перавышэнне выдаткаў над даходамі. Цяпер грамадзяне, якія «жывуць не па сродках», плацяць у казну 13% з сумы перавышэння выдаткаў над даходамі, піша «Салiдарнасць».

Акрамя гэтага, згодна з дакументам, грамадзяне, якія здаюць у арэнду жыллё, месцы на паркоўках або нежылыя памяшканні без падпісання дамоваў, павінны будуць выплачваць пяцікратна павялічаную стаўку падаходнага падатку.

Рэакцыя Байнэту: «У гэтай краіне добра працаваць і багацець нявыгадна»

Карыстальнікі сеткі адразу ж адрэагавалі на навіну пра законапраект. Прапануем абранае:

«Я ўжо спужаўся, штосьці апошнім часам падаткаў новых не выдумляюць. А тут - усё ў парадку. Цяпер я спакойны».

«Міністарка Шчоткіна першая ў гэтым спісе?»

«У нас большасць дзяржпрадпрыемстваў жывуць не па сродках (шмат гадоў стратныя), можа пачаць з іх?»

«Ды чаго там - забірайце адразу ўвесь заробак у тых, хто працуе. Выдавалі б ім прадукты, шкарпэткі, бялізну і мыла на суму зацверджаную вамі ж пражытачнага мінімуму. А то я таксама не па сродках жыву - больш майткаў купіў, чым у вас там на месяц запланавана для мяне…»

Нагадаем, каб пабудаваць дом, як у міністаркі Шчоткінай, беларусу трэба працаваць 184 гады.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках