5 траўня 2024, Нядзеля, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін прыдумляе новыя падаткі і павышае старыя

48
Мінфін прыдумляе новыя падаткі і павышае старыя

Экспэрты мяркуюць галоўнай прычынай адсутнасць грошай у казне.

Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь». Сярод іншага ў дакуменце ёсць прапанова ўвесці павышаную стаўку падаходнага падатку ў суме 16% для тых, у каго падатковыя органы выявяць перавышэнне выдаткаў над даходамі. Цяпер з такой розніцы трэба выплачваць 13%, нагадвае «Радыё Свабода».

Акрамя таго, грамадзяне, якія здаюць у арэнду жыллё, месцы на паркоўках або нежылыя памяшканні без укладання дамоваў, павінны выплачваць стаўку падаходнага падатку, павялічаную ў пяць разоў. Канкрэтная сума ставак у фіксаваных сумах вызначаецца абласным і Менскім гарадскім «саветамі дэпутатаў» у залежнасці ад катэгорыі населенага пункта і раёна.

У праекце закона прапануецца абкладаць падаходным падаткам занадта азартных беларусаў. Спецыяльны пункт мяркуецца дапоўніць наступным дадаткам: «Стаўка падаходнага падатку з фізічных асоб устанаўліваецца ў суме 4% у дачыненні да даходаў у выглядзе выйгрышаў, атрыманых фізічнымі асобамі ад арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гульнявога бізнэсу».

Ініцыятывы Міністэрства фінансаў пракаментаваў эканаміст Аляксандр Сасноў:

«Пачнем з таго, што гэта звычайны пошук грошай, казна пустая. Дрэнна, што ўсіх мераюць агульна, без індывідуальнага падыходу. Скажам, хтосьці атрымлівае грошы ад родных з-за мяжы, і на выхадзе ў яго можа быць выдаткавана больш, чым ён легальна атрымаў. Не сумняваюся, што наш народ знойдзе выхад, але асадак, як гаворыцца, застанецца. Што тычыцца павелічэння стаўкі падаходнага падатку на арэнду, то ў выніку гэта ляжа на плечы тых, хто арандуе, - трэба ж неяк выдаткі кампенсаваць? Вытрымаюць - добра, а калі не - дзяржава зноў будзе ў стратах. Карацей, хочуць зарабіць, нічога не робячы.

На падаткаабкладанні тых, хто гуляе ў азартныя гульні, дзяржава таксама не разбагацее. «Прыход» можа знізіцца кардынальна. Калі раней хтосьці гуляў і ведаў, што за атрыманы выйгрыш плаціць не трэба, то цяпер пачнецца пошук варыянтаў, як абыйсці бар'еры. У выніку даходная сфера паступова сыдзе ў цень», - заявіў ён.

Таксама можа вырасці і падатак для рамеснікаў, які цяпер складае 1 базавую велічыню - 180 тысяч рублёў. Стаўку збору за ажыццяўленне такой дзейнасці прапануецца павысіць да 4 базавых велічынь для ўсіх плацельшчыкаў, акрамя інвалідаў і тых, хто дасягнуў пенсіённага ўзросту.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках