26 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яныя гарадзенцы ўцякалі ад АМАПа на аўтамабілі без кола

3

Кампанія сяброў адпачывала спачатку ў адным начным клубе, потым наважыла паехаць у іншы.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ Гарадзенскай вобласці.

«Кіраваў аўто юнак, які ніколі не меў пасведчання кіроўцы. Спачатку сябры адпачывалі ў клубе на вуліцы Савецкіх памежнікаў. Праз пару гадзін наважылі паехаць у іншы. Выбар упаў на начны клуб на вуліцы Карла Маркса. Там аўтамабіль наскочыў на бардзюрны камень. Задняе левае кола адарвалася. Нягледзячы на такую адчувальную паломку, п'яны рух не спыніў. Па паласе сустрэчнага руху падняўся на пуцеправод і з праспекта Касманаўтаў павярнуў на завулак Парахавы. Там выскачыў з аўтамабіля і ад супрацоўнікаў АМАПа, якія дагналі яго, спыніўшы праязджаўшы аўтамабіль, спрабаваў схавацца пад мікрааўтобусам», - гаворыцца ў паведамленні.

Стан алкаголю ў затрыманага перавысіў гранічна дапушчальны прыкладна ў шэсць разоў. Некалькі гадоў таму ён не аднойчы трапляўся за стырном п'яным, і без пасведчання кіроўцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках