2 траўня 2024, Чацвер, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін: Гэта не выбары, а «цырк на дроце»

4
Алесь Марачкін: Гэта не выбары, а «цырк на дроце»
Алесь Марачкін
ФОТА: SVABODA.ORG

Зарэгістраваныя «кандыдаты» - гэта не больш чым «мыліцы» для дыктатуры падчас выбарчых гульняў.

Вобразную характарыстыку падрыхтоўкі ў Беларусі да «прэзідэнцкіх выбараў» і іх удзельнікаў у інтэрв'ю charter97.org даў вядомы беларускі мастак, кіраўнік творчага аб'яднання «Пагоня», чалец аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi рух» Алесь Марачкін.

- Як бы вы ахарактарызавалі праходзячую у нас у краіне «выбарчую» кампанію?

- Пасля 2010 я неяк інакш успрымаю сённяшнія «выбары». Для мяне зразумела адно: выбараў на гэты раз ніякіх не будзе. Праўладная гульня, вядома ж, адбудзецца, але выбараў як такіх - не. Няма з каго выбіраць.

Калі апазіцыя шукала для гэтых «выбараў» адзінага кандыдата, яна забылася, што ў нас з 1994 года ёсць «адзіны кандыдат». Ён нейкім дзіўным чынам і «кандыдат у прэзідэнты», і як бы «прэзідэнт». Што гэта за «выбары», калі «прэзідэнт» зноў ідзе ў «прэзідэнты»? Гэта нейкі незразумелы сафізм.

Гэты «кандыдат» дурыць народ дваццаць з лішнім гадоў - гэта па-першае. Па-другое, усе астатнія «кандыдаты» - так званыя «трое збоку» - яны ніякай самастойнай ролі не адыгрываюць. Іх адзіная роля - паказаць усяму свету, што ў нас нібыта ёсць «альтэрнатыва».

Але гэта ніякая не альтэрнатыва. Усе яны ведаюць, што «выбары» пройдуць на карысць «адзінага кандыдата». І што ён з іх дапамогай уключае сабе «зялёнае святло» для пажыццёвага праўлення. Кожны з іх ведае, што атрымае мізэрны адсотак, а пройдзе той, хто ўсім гэтым запраўляе.

Гэтая «выбарчая» кампанія - выключна кампанія Лукашэнкі. У дэмакратычных краінах усе, хто ідуць на выбары, ведаюць пра свае роўныя магчымасці. Пра якія магчымасці для «траіх збоку» можна казаць? Іх роля - быць падпоркай для гэтага «адзінага», каб зрабіць яго легітымным.

Таму гэтыя «выбары», як той казаў - «цырк на дроце». Калі хто-небудзь з так званых «кандыдатаў» заявіў, што ягоная задача - набраць 20% - пра што можна яшчэ казаць? Хіба можна ўявіць падобнае ў Польшчы ці ў Нямеччыне - каб кандыдат казаў: мне дастаткова 20%? Таму гэтыя «трое збоку» - не больш, чым мыліцы для «адзінага кандыдата».

- Што, на вашу думку, варта рабіць у гэтай сітуацыі грамадзянам у дзень «галасавання»?

- Ніякіх «выбараў» няма і я асабіста на іх не пайду. Ігнараванне - як яшчэ можна да іх ставіцца? Я асабіста буду гэтыя «выбары» ігнараваць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках