23 красавiка 2024, aўторак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзьку выклікалі ў міліцыю смскай

34
Лябедзьку выклікалі ў міліцыю смскай
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА
ФОТА: БЕЛАПАН

Старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі прыйшло дзіўнае паведамленне на тэлефон.

Пра гэта Анатоль Лябедзька напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Лябедзьку А.В., Суд Цэнтральнага раёна горада Менска паведамляе вам аб яўцы па адрасе: Менск, вуліца Кірава, дом 21, кабінет 201 30 верасня 2015 года да 10:00 гадзін для ўдзелу ў разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні 6-3008 і 6-3059 паводле пратаколаў, складзеных у дачыненні да вас 16 верасня 2015 года паводле часткі 2 артыкула 23.34 КаАП і 23 верасня 2015 года паводле часткі 1 артыкула 23.34 КаАП. Пры сабе мець пашпарт. Сакратар Ліпай А.С. 2260247», - прыводзіць палітык тэкст паведамлення.

Анатоль Лябедзька паспрабаваў высветліць аўтара смскі, але безвынікова.

«Гэта што такое? Што за ноў-хаў?! Напісаў у адказ: "Ты хто?». Адказу няма. Можа гэта конь у паліто. Весела пачынаюцца выхадныя...», - паведаміў ён.

Нагадаем, на Анатоля Лябедзьку, Уладзіміра Някляева і Мікалая Статкевіча 23 верасня былі складзеныя пратаколы аб правядзенні міні «несанкцыянаванага мерапрыемства».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках