4 траўня 2024, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пагражае санкцыямі ўкраінскім авіякампаніям

6
Расея пагражае санкцыямі ўкраінскім авіякампаніям

Міністр транспарту РФ заявіў, што Масква ўвядзе санкцыі ў адказ у дачыненні да двух украінскіх авіякампаній.

"Натуральна, расейскія авіяцыйныя ўлады ўжывуць абсалютна люстраныя захады. Мы на сённяшні дзень яшчэ не атрымалі афіцыйных тлумачэнняў або афіцыйнай забароны ад Украіны, але як толькі мы іх атрымаем, мы ўвядзем захады ў адказ і дзве ўкраінскія авіякампаніі таксама не будуць дапушчаныя да палётаў на тэрыторыю Расеі", - заявіў Максім Сакалоў.

Паводле звестак Сакалова, каля 70% пасажыраў, якія карыстаюцца паслугамі расейскіх і ўкраінскіх авіякампаній для пералёту паміж краінамі, - грамадзяне Украіны. З улікам гэтага, мяркуе міністр, сітуацыя можа прывесці "да дэградацыі авіяцыйнага руху" Украіны, паведамляе расейская служба BBC.

На мінулым тыдні кіраўніца Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка заявіла, што Расея не будзе адказваць на новыя санкцыі Украіны. Мацвіенка назвала іх "несур'ёзнымі і несуладнымі", шкоднымі для Украіны.

16 верасня Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненні да расейскіх авіякампаній, якія прадугледжваюць "абмежаванне, частковае або поўнае спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і перавозак па тэрыторыі Украіны". Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк патлумачыў, што Украіна забараніла авіякампаніям "Аэрафлот" і "Трансаэра" палёты ў краіну, а таксама ўсе транзітныя палёты над тэрыторыяй Украіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках