28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багдан Ярэменка: Лукашэнку проста патрэбныя грошы на карны апарат

14
Багдан Ярэменка: Лукашэнку проста патрэбныя грошы на карны апарат
БАГДАН ЯРЕМЕНКА

Беларусь не перастала быць дыктатарскай краінай і вайскова-палітычным хаўруснікам Расеі.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» украінскі дыпламат і кіраўнік праўлення дабрачыннага фонду «Майдан замежных спраў» Багдан Ярэменка.

«Агенцтва Reuters паведамляе, што найбліжэйшыя дні ў ЕЗ будзе абмяркоўвацца і, магчыма, будзе прынятая пастанова аб скасаванні часткі санкцый супраць Беларусі, - нагадвае ён. - Маўляў, выпусціў Лукашэнка некалькі палітычных вязняў, прапанаваў Менск для перамоў ва ўкраінска-расейскай вайне - усё, Бінга! Ён адкрыўся для Захаду, і яго адразу ж «трэба заахвочваць».

Вось тут і ўзнікае пытанне: такі спосаб мыслення - гэта слепата або недальнабачнасць? Ці гэта паводзіны ў стылі ільфа-пятроўскага «сарамлівага злодзея»?

Бо ўсе разумеюць, што Беларусь не перастала быць вайскова-палітычным хаўруснікам Расеі. Усе ведаюць, што ў Беларусі не зменены ніводны закон, які тэарэтычна мог бы служыць росту дэмакратыі ці хаця б нейкаму паслабленню палітычнай дыктатуры».

Багдан Ярэменка падкрэслівае, што ў нашай краіне не адбылося ніякіх паслабленняў палітычным апанентам, СМІ, грамадзянскай супольнасці. Таксама няма ніякіх зменаў у пытанні законнасці і легітымнасці беларускай улады.

«Ды і вызваленне некалькіх палітычных вязняў - гэта што, дасягненне? - пытаецца ён. - Што, Лукашэнка - кацяня, якое трэба гладзіць і заахвочваць, што ён апаражняецца ў латок, а не ў куце кватэры?

Палітычных зняволеных не павінна быць наогул, апрыёры, пры любых абставінах. Дык які такі глыбокі сэнс у заахвочванні Лукашэнкі, які проста прызнаў свае злачынствы. Прызнаў. Толькі гэта. Вызваленне палітвязняў не з'яўляецца зменай палітычнага рэжыму. Бо ў краіне не змянілася нічога, што гарантавала б, што новыя палітычныя вязні не з'явяцца праз пару гадзін.

Лукашэнка проста патрэбныя грошы. І Расея не можа іх даць. Няўжо ў дальнабачных і мудрых палітыкаў жаданне апошняга дыктатара Еўропы атрымаць доступ да фінансавых рэсурсаў ЕЗ павінна выклікаць жаданне даць гэты доступ без якіх-небудзь сур'ёзных абавязанняў з боку Лукашэнкі?

Ну, і зноў жа - якое мы маем права не думаць, а навошта Лукашэнку грошы? На сацыяльныя выплаты? Нават калі прыкінуцца наіўным і зрабіць выгляд, што паверыў у гэтую ахінею, то праяданне грошай - не лепшы спосаб іх выдаткаваць. Але сітуацыя зусім іншая! Грошы Лукашэнка выдаткуе на ўмацаванне свайго рэжыму».

Дыпламат адзначае, што калі нейкія сацыяльныя выплаты і будуць зробленыя, то ў першую чаргу для гіганцкага карнага і жандарскага апарата краіны, гэта значыць для тых, хто больш за ўсё мае дачыненне да парушэння правоў чалавека, катаванняў, палітычна матываваных знікненняў і загадкавых смерцяў апазіцыянераў.

«Гэтыя еўрапейскія «прагматыкі», якім усё трэба «заахвочваць» розных варвараў, небяспечныя яшчэ і тым, што наступным «заахвочаным» стане Пуцін, які трошкі паменшыць тэмпы разбурэння і забойстваў ва Украіне, каб стварыць ілюзію выканання Менскіх дамоўленасцей, - піша Багдан Ярэменка. - Еўрапейскія прыхільнікі «рэал палітык» неўзабаве будуць намагаць на скасаванні санкцый супраць Расеі, таму што Пуцін забівае па два ўкраінцы не штодня, а раз на тыдзень.

Няма ніякіх сумневаў: Лукашэнка і Пуцін - гэта не пухнатыя кацяняты, якіх гаспадары гладзяць па наску за правільнае разуменне правілаў санітарыі ў гарадской кватэры. Гэта два мацёрыя кацяры (каб не ўжываць слова «мурло»), якія і прадукты са стала выкрадуць, і кучу гною ў нечаканым месцы пакінуць.

Дык якія яны, еўрапейскія «прагматыкі» - сляпыя або недальнабачныя?»

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках