26 красавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, якіх жанчын лепш за ўсё браць у жонкі

27
Навукоўцы высветлілі, якіх жанчын лепш за ўсё браць у жонкі

Даследчыкі адшукалі ўзаемасувязь паміж парадкам нараджэння дачок у сям'і і здароўем будучых нашчадкаў.

Экспэрты раяць ажаніцца на тых дзяўчат і жанчынах, у якіх ёсць старэйшыя сёстры.

Група навукоўцаў з Швейцарыі і Новай Зеландыі вызначылі, жанчыны, у якіх ёсць старэйшыя сёстры, маюць больш шанцаў даць здаровых нашчадкаў і менш схільныя да паўнаты. Вынікі даследавання апублікаваныя ў Journal of Epidemiology and Community Health.

Падчас маштабнага даследавання навукоўцы вывучылі больш за 13 тысяч пар сясцёр са Швецыі, народжаных з 1991 да 2009 год. У выніку была выяўлена ўзаемасувязь паміж парадкам нараджэння сясцёр і іх індэксам масы цела (ІМТ) у будучыні, піша korrespondent.net.

Такая карэляцыя дэманстравала стабільны вынік крыху менш, чым у траціны выпадкаў. Гэта значыць па дасягненню 25-гадовага ўзросту старэйшыя сёстры мелі на 30% больш шанцаў мець больш высокі ІМТ, чым іх малодшыя сёстры.

Са слоў навукоўцаў, такая тэндэнцыя тлумачыцца тым, што калі жанчына цяжарная ўпершыню, яе крывяносныя сасуды танчэйшыя і меншыя. Такім чынам першынец атрымлівае менш пажыўных рэчываў, чым другое дзіця, у далейшым наганяючы і кампенсуючы гэта ў перыяд сталення.

Таксама экспэрты не адмаўляюць і наяўнасць сацыяльных фактараў уплыву. Так, варта ўлічыць канкурэнцыю за смачную ежу і меншыя фінансавыя выдаткі на другога дзіцяці, у параўнанні з першынцам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках