2 траўня 2024, Чацвер, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Аўстрыі і Вугоршчыны - дзве тысячы уцекачоў

4
На мяжы Аўстрыі і Вугоршчыны - дзве тысячы уцекачоў

Прадстаўнікі паліцыі Аўстрыі мяркуюць, што на працягу дня іхняя колькасць можа павялічыцца больш чым удвая.

Блізу дзвюх тысяч уцекачоў прыбылі да аўстрыйска-вугорскай мяжы, іхняя колькасць можа больш чым падвоіцца на наступны дзень. Пра гэта заявіла ў суботу раніцай аўстрыйская паліцыя, паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

«Наша самая вялікая праблема ў тым, што вугорцы адмаўляюцца прапускаць на сваю тэрыторыю нашы аўтобусы, каб забраць уцекачоў», - сказаў начальнік паліцыі ўсходняй аўстрыйскай правінцыі Бургенланд Ганс Пітэр Досказіл.

«Мы прапанавалі, што яны [ўлады Вугоршчыны] могуць падвозіць уцекачоў проста ў цягніках або ў прытулкі [на аўстрыйскім баку], але яны проста спыняюць аўтобусы на вугорскім баку», - сказаў Досказіл.

Ён таксама паведаміў, што ў горадзе Нікельсдорф, які знаходзіцца каля мяжы, падрыхтаваныя да адпраўкі мігрантаў у Вену два спецыяльныя цягнікі.

Позна ўвечары ў мінулую пятніцу ўрад Вугоршчыны пастанавіў выдаць да ста аўтобусаў для падвозу мігрантаў да мяжы з Аўстрыяй. Пры гэтым ва ўрадзе заявілі, што пастанова выдаць мігрантам аўтобусы не азначае, што ўцекачы проста так пакінуць тэрыторыю краіны, - Вугоршчына будзе па-ранейшаму спрабаваць зарэгістраваць мігрантаў.

4 жніўня мігранты пасля доўгіх перамоў з паліцыяй пагадзіліся выслабаніць утрымоўваны імі на працягу дня цягнік у вугорскім горадзе Бічке. Уцекачы захапілі цягнік пасля таго, як ён прывёз іх не ў Аўстрыю, а ў Бічке, які знаходзіцца за 30 км ад мяжы.

У Вугоршчыне наплыў мігрантаў прычыніўся да шматлікіх канфліктаў і сутыкненняў з паліцыяй. Прэм'ер-міністр Віктар Орбан заклікаў устанавіць правілы сярод мігрантаў, якія знаходзяцца на вакзале. Ён назваў плынь уцекачоў «бясконцай» і заклікаў ЕЗ абараніць свае межы ад наплыву уцекачоў, інакш «прыедуць яшчэ дзясяткі мільёнаў чалавек». Кіраўнік вугорскага ўрада падкрэсліў, што краіне трэба дакладна выконваць законы ЕЗ пры рэгістрацыі мігрантаў, якія прыязджаюць на цягніках ў Будапэшт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках