2 траўня 2024, Чацвер, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі адключылі калонку ў вёсцы і патрабуюць аплаціць водаправод

16

Вада з водаправода непрыдатная для піцця.

Калонка шмат гадоў была сімвалам беларускай вёскі. Што прасцей - націснуў, і пайшла вада. Так было і ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна. Пакуль не пачалася справа стагоддзя - падлучэнне водаправода. Як належыць - прымусова, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Ну, прыехаў начальнік з камунальнай гаспадаркі. Выключыў і павёз. І ўсё. Ніхто не хоча за ваду плаціць - значыць калонка будзе закрытая. І ўсё - гуд бай, мая жонка», - кажа Іван, жыхар вёскі Стаўбун.

«Закрыюць - вось і ўсё, сказалі праводзіць у дом», - кажа Марыя, якая таксама жыве ў вёсцы Стаўбун.

Камунальнікі дэмантаж вулічных калонак тлумачаць высокімі стратамі і не ўлічанымі выдаткамі вады, а таксама павелічэннем выдаткаў на выкананне паслуг водазабеспячэння. Пры гэтым у камунальнай гаспадарцы запэўніваюць, што дэмантаж правядуць толькі на тых адцінках водаправоднай сеткі, дзе ёсць тэхнічная магчымасць падключэння жылых дамоў да цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння. Праўда, заплаціць за гэта давядзецца вяскоўцам.

«Яны - пенсіянеры, за свае ўласныя грошы правялі, ніхто ім не дапамог», - скардзіцца іншая жыхарка вёскі.

Чыноўнікі нават гатовыя разгледзець пытанне аплаты работ падлучэння ў растэрміноўку. Аднак, для некаторых жыхароў і гэта «не па кішэні».

«Калодзеж у двары ёсць - буду карыстацца калодзежам. Нават у растэрміноўку я не змагу, таму што ў мяне з другой групай інваліднасці 1,5 мільёна пенсія, на працу з другой непрацоўнай групай нікуды не бяруць», - распавядае пра свае праблемы Ганна Буракова.

Вада ж, якая цячэ з калонкі і з крана водаправода для пітва не пасуе. Прынамсі, на думку вяскоўцаў.

«Дрэнная, дрэнная, іржавая. Проста шматкамі. Можа таму, што аўтаматыку ўсталявалі, можа пакуль не прачысцілі трубы», - адзначае Людміла Севасценка з вёскі Стаўбун.

Ейная зямлячка Наталля кажа: «Не гатую на такой вадзе - яна балотная. У мяне калодзеж у двары - так што я буду? Пранне - у лазню».

Так, камунальнікі застаюцца пры сваім меркаванні, а жыхары вяртаюцца да студняў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках