1 траўня 2024, Серада, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На цэнтральнай плошчы Стамбула адбыўся выбух

На цэнтральнай плошчы Стамбула ў раёне Султанахмет у еўрапейскай частцы горада адбыўся выбух.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інфармагенцтва Doğan.

Паводле звестак турэцкага агенцтва, жыхары, якія знаходзяцца на плошчы, пачулі моцны выбух. Тэлеканал CNN Turk паказаў прыбыццё на месца здарэння машын паліцыі і хуткай дапамогі, плошча - папулярная ў турыстаў славутасць - закрытая для наведвання. Пра прычыны выбуху не паведамляецца. Паводле папярэдніх звестак, у выніку інцыдэнту пацярпелі некалькі чалавек, піша Lenta.ru.

23 снежня выбух адбыўся ў стамбульскім аэрапорце Сабіхі Гекчен, тады загінуў адзін чалавек, а 1 снежня ў метро Стамбула здэтанавала самаробнае выбуховае прыстасаванне, напоўненая выбухоўкай труба.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках