4 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Расея перакінула ў Беларусь знішчальнікі Су-27 і баявыя гелікоптэры

37
Аляксандр Турчынаў: Расея перакінула ў Беларусь знішчальнікі Су-27 і баявыя гелікоптэры
Фота з сайта AVIA.PRO

Крэмль узмацняе сваю вайсковую прысутнасць уздоўж украінскай мяжы.

Расея будуе новыя вайсковыя аб'екты і перакідае сілы ў Беларусь і акупаваны Крым. Пра гэта паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Са слоў палітыка, Расея будуе новыя вайсковыя аб'екты ў раёнах населеных пунктаў Богучар Варонежскай вобласці, Валуйкі Белгародскай вобласці, а таксама палігона «Кадамоўскі» ў Растоўскай вобласці.

Акрамя таго, павялічваецца расейскі вайсковы патэнцыял у акупаваным Крыме. На авіябазу ў беларускім Бабруйску, якая таксама размешчаная дастаткова блізка да ўкраінскай мяжы, перакінутыя расейскія вайскова-транспартныя самалёты, знішчальнікі Су-27 і баявыя гелікоптэры.

«Усё гэта абсалютна дэзавуюе заявы расейскага кіраўніцтва аб дээскалацыі вайсковага супрацьстаяння і мірнага развязання створаных імі вайсковых канфліктаў, - падкрэсліў Турчынаў. - Расея прадаўжае гібрыдную вайну не толькі супраць Украіны, але і вядзе яе супраць ЕЗ і Турцыі. Гэта робіцца для паслаблення пазіцый гэтых краін і прымусу іх да супрацоўніцтва з РФ на яе ўмовах «барацьбы з тэрарызмам».

Нагадаем, у канцы верасня 2015 года Пуцін даручыў падпісаць пагадненне аб стварэнні новай авіябазы ў Беларусі. У адказ на гэта Лукашэнка заявіў, што нічога пра гэта не ведае, а пытанне аб авіябазе не абмяркоўвалася. Ён таксама выказаў здзіўленне, «навошта гэта было расейцам укідваць у сродкі масавай інфармацыі». Пазней ён назваў абмеркаванне гэтай тэмы ў СМІ «шуміхай», якая носіць «чыста палітычны характар».

24 лістапада начальнік аператыўнага кіравання галоўнага камандавання Паветрана-касмічных сіл Расеі Аляксандр Ляпкін распавёў, што на авіябазе ў Бабруйску будуць размяшчацца 12 знішчальнікаў і 4 гелікоптэры. Ляпкін заклікаў Беларусь паскорыць падпісанне дакумента, дадаўшы, што ён узгоднены з Менскам. У беларускім Мінабароны каментаваць заяву расейскага калегі не сталі, пераадрасаваўшы да заяваў на гэтую тэму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках