8 траўня 2024, Серада, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальныя паслугі для сям'і з трох чалавек у Менску падаражалі на 200 тысяч рублёў

134
Камунальныя паслугі для сям'і з трох чалавек у Менску падаражалі на 200 тысяч рублёў
Фота з сайта SGPRESS.RU

Субсідуемы тарыф на ваду практычна роўны 100% кампенсацыі выдаткаў.

Менскія камунальнікі распавялі пра тарыфы на новыя віды жыллёва-камунальных паслуг. Нагадаем, што, згодна з 535 указам Аляксандра Лукашэнкі, у нашых квітанцыях на аплату з'яўляюцца новыя радкі. Камунальнікі тлумачаць гэта так: раней у радок тэхабслугоўванне ўваходзілі паслугі, якія не з’яўляюцца менавіта тэхнічным абслугоўваннем, і іх наважылі вынесці асобна. Праўда, тарыф на тэхабслугоўванне застаецца ранейшым, 994,9 беларускага рубля за квадратны метр агульнай плошчы кватэры. Атрымліваецца, што плаціць мы будзем больш, піша kp.by.

За студзень (квітанцыя прыйдзе да нас у лютым) мы дадаткова будзем плаціць за ўборку пад'езда. Дакладны тарыф распрацоўваецца для кожнага дома - у залежнасці ад колькасці паверхаў, праекта і г.д. Усе расцэнкі сярэднія і прыведзеныя зыходзячы з тыпавой кватэры 48 квадратных метраў, дзе пражываюць тры чалавекі.

Уборка ў 5 - 9-павярховіку без смеццеправода - 15 - 16 тысяч рублёў у месяц, у 9 - 19-павярховым доме са смеццеправодам - 23 - 24 тыс. Калі ў доме ёсць другая, так званая незадымляемая, лесвіца, тарыф павялічваецца на 30 - 40%. Кошт уборкі залежыць ад колькасці квадратных метраў вашай кватэры.

Плата за ліфт з гэтага часу дзеліцца на два радкі: тэхабслугоўванне і электраэнергія, якая была выдаткаваная на спуск і пад'ём кабіны. У сярэднім тэхабслугоўванне будзе каштаваць 617 рублёў за квадратны метр жылля (прычым плаціць будуць і жыхары першых паверхаў. - рэд.), а электрычнасць - 6,8 тысячы рублёў на чалавека. Аднак дакладная плата за выдаткаваную электрычнасць будзе залежаць ад паказанняў лічыльніка, які ўсталяваны для ліфта. Гэта значыць чым менш ездзяць, тым менш плацяць усе жыхары дома.

За святло ў пад'ездзе менчукі будуць плаціць у сярэднім 200 рублёў за квадратны метр жылплошчы. Зноў жа, калі будзем эканоміць - менш заплацім, а дакладная колькасць выдаткаванай электраэнэргіі будзе паказваць лічыльнік.

Дарэчы, з 1 студзеня змяняецца і субсідуемы тарыф на ваду і каналізацыю - 8914,7 рубля за кубаметр (раней было 2515,2). Павышэнне - у 3,5 разы! Дарэчы, эканамічна абгрунтаваны тарыф - 9000 рублёў. То бок, калі раней усе стараліся ўкласціся ў нарматыў 140 літраў вады на чалавека ў дзень, то цяпер кожны выдаткаваны літр вады стаў даражэйшы ў 3,5 разы. І асаблівай розніцы - перавысілі вы нарматыў ці не - ужо не будзе.

Павышаецца і тарыф на вываз смецця. Цяпер за 1 кубічны метр трэба заплаціць 53 944 рубля (раней – 51 143).

Тарыфы на электрычнасць і газ з 1 студзеня падаражэлі на 20%. Нагадаем, гэта звязана з тым, што з 2016 года ўрад прыняў пастанову прыбраць льготу па ПДВ у гэтых відах камунальных паслуг.

Журналісты наважылі падлічыць, на колькі падаражэюць некаторыя камунальныя паслугі з 1 студзеня, а таксама як паўплываюць новыя радкі ў квітанцыі на выніковую суму.

Усе разлікі прыведзеныя для сям'і з 3 чалавек, якая пражывае ў двухпакаёвай кватэры плошчай 48 квадратных метраў і ўпісваецца ў нарматывы па электрычнасці (150 кВт*г у месяц) і вадзе (140 літраў на чалавека ў дзень).

Табліца: KP.BY

Атрымліваецца, што толькі праз новыя радкі ў квітках, а таксама праз павышэнне некаторых тарыфаў камунальныя паслугі для тыпавой кватэры 48 квадратных метраў, дзе пражываюць тры чалавекі, падаражэе на 177 - 186 тысяч рублёў, у залежнасці ад таго, колькі вы заплаціце за ўборку пад'езда.

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках