3 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Алесін: Лукашэнка больш за ўсё баіцца «каляровых рэвалюцый»

20
Аляксандр Алесін: Лукашэнка больш за ўсё баіцца «каляровых рэвалюцый»
АЛЯКСАНДР АЛЕСІН
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Страх перад народнымі выступамі, падобнымі Рэвалюцыі годнасці ва Украіне, знайшоў адлюстраванне ў новай вайсковай дактрыне Беларусі.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавёў незалежны вайсковы экспэрт Аляксандр Алесін, каментуючы зацвярджэнне Аляксандрам Лукашэнкам 22 студзеня на пасяджэнні Рады бяспекі новай «вайсковай дактрыны».

- Шмат новага ад такіх дакументаў чакаць не варта, тут важныя акцэнты, і некаторыя з іх сапраўды загучалі па-новаму. Бо сапраўды змянілася абстаноўка вакол нашай краіны. З аднаго боку Расея абвастрыла гэтую абстаноўку, калі рэзка адрэагавала на змену курсу Украіны, яе пераарыентацыю на звяз з NATO, з другога боку, і NATO ў нашым рэгіёне пачало вялікую актыўнасць. Расея адрэагавала на гэта абвастрэннем стасункаў з Польшчай, з краінамі Балтыі, як вынік ужо кіраўніцтва Польшчы заклікае да павелічэння сіл NATO на тэрыторыі краіны і ўзмацнення ўласных узброеных сілаў. Гэта значыць відавочна эскалацыя вайскова-палітычнай напружанасці. Вышэйшыя афіцыйныя асобы з краін NATO і Расеі яшчэ не называюць гэта новай халоднай вайной, але, на маю думку, яна ўжо ідзе. На гэта Беларусь павінна рэагаваць, адсюль і з'яўленне новай вайсковай дактрыны.

- Паводле гэтай новай дактрыне вайна больш верагодная?

- Лукашэнка прама кажа, што пры пэўных абставінах Беларусь павінна будзе выкарыстоўваць ваенную сілу. Але ці сапраўды гэта новае? Акрамя больш рашучага тону, істотных змен не бачу. Мы і па старой дактрыне, паводле дамоваў з Расеяй і ў межах АДКБ павінны былі ў выпадку канфлікту Расеі з Захадам выступіць на баку Расеі, прычым не мае значэння, хто першым пачне канфлікт - гэта застаецца і цяпер. Але што тычыцца нюансаў «пагрозы нацыянальнай бяспекі», то якія змены прыкметныя. Вядома, Лукашэнка зноў бачыць асноўную пагрозу суверэнітэту ў «замежнай правакацыі каляровых рэвалюцый», гэта для яго найбольш балючая тэма. Але і больш выразна агучаная пагроза гібрыднай вайны накшталт той, праз якую была захопленая частка Украіны. Відаць, што сітуацыя ва Украіне ў галаве Лукашэнкі не на апошнім месцы. Ён таксама занепакоены з'яўленнем у нас людзей, якія атрымалі вайсковыя навыкі падчас падзей у Украіне, прычым незалежна ад кветак іхняй ідэалогіі.

- У выпадку глабальнага канфлікту Расеі з Захадам, як вы мяркуеце, Беларусь апынецца на баку Расеі. Ці ёсць магчымасць для Беларусі гэтага пазбегнуць?

- Безумоўна, гэта перш за ўсё будзе выбар Расеі, але цяперашняя Беларусь гэтаму не можа нічога супрацьпаставіць. На яе ўжо аказваецца вялікі ціск за тое, што спрабуе падтрымліваць стасункі з Захадам. Паглядзіце, як толькі Беларусь трохі нармалізуе гэтыя стасункі, адразу ў Расеі падымаецца прапагандысцкая хваля, што Беларусь - гэта «траянскі конь», што з ёй будзе як з Украінай, нібыта ўцячэ на Захад. Такіх сіл у Расеі хапае, праз іх можна ціснуць не толькі

на ўладу Лукашэнкі, але і на свядомасць простых людзей. З іншага боку, з сыходам Беларусі на Захад у Расеі сапраўды агаляецца яе заходняя мяжа. Так гістарычна склалася: Расея вялікая, але яе сэрца ўсяго ў некалькіх сотнях кіламетраў на ўсход ад Еўропы і таму яна будзе рабіць усё, каб не агаліць гэты фланг на сваім захадзе. Падзеі ва Украіне, то што адбылося пасля Майдана, з'яўляецца рэакцыяй на разварот Украіны ад стратэгічнага звяза з Расеяй да сяброўства з NATO. Калі ў Беларусі з'явіцца сіла, якая будзе перацягваць яе да Еўропы, Расея гэтак жа будзе ўсяляк гэтаму супрацьдзейнічаць. Тут павінны гэта ўлічваць.

- Новая вайсковая дактрына больш увагі надае вайскова-прамысловаму комплексу. Ці дойдзе да мілітарызацыі эканомікі, да таго, што большасць пачне працаваць на «абаронку», замест трактароў будзем збіраць танкі, як у былым СССР?

- Думаю, такія асцярогі лішнія. На маю думку дзяржава зможа актывізаваць вайскова-прамысловае развіццё толькі дзякуючы дапамогі прыватным прадпрыемствам у гэтай галіне, якія ёсць і працуюць. Дапамагчы такім прадпрыемствам, як «Тeатраeрд», «Мінатор-сэрвіс» або іншым, якіх хапае, нягледзячы на дамінаванне дзяржаўных вытворцаў, працаваць больш эфектыўна. Гаворка ідзе пра юрыдычную дапамогу, нейкія захады ў абароне іх інтарэсаў на міжнародных рынках ўзбраення. Але што тычыцца мілітарызацыі дзяржаўнага сектара эканомікі, тут у Беларусі шмат абмежаванняў: трэба падтрымліваць пенсіянераў, сацыялку, трэба (утрымліваць міліцыю), службы бяспекі, войска. Такога грузу шмат і таму вялікіх сродкаў на мілітарызацыю эканомікі проста не знайсці.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках