29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў збілі і аштрафавалі за салідарнасць з графіцістамі

38
Актывістаў збілі і аштрафавалі за салідарнасць з графіцістамі
Фота: «Белсат»

Затрыманых у судзе хлопцаў з групы падтрымкі графіцістаў аштрафавалі на $450 і $500.

Перад пачаткам судовага пасяджэння паводле «справы графіцістаў» двое актывістаў разгарнулі плакат з надпісам «Не палітычным пераследам!». Пры гэтым актывісты крычалі: «Мастацтва - не злачынства!». Іх гвалтам вывелі з залы суда.

Былі затрыманыя Павел Сяргей і Максім Шыцік. Разам з імі «зачапілі» і журналіста з tut.by - Паўла Дабравольскага. Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі: як кажуць праваабаронцы, гукі збіцця былі чуваць у зале суда. Пасля гэтага іх адвезлі ў РУУС, дзе склалі па два пратаколы: паводле артыкулаў КаАП 24.1 «Непавага да суду» і 23.4 «Непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы», паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Потым затрыманых прывезлі зноў у суд Фрунзенскага раёна, каб прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, пры гэтым асабістыя рэчы пакінулі ў РУУС. На целах хлопцаў былі бачныя сляды збіцця.

Стала вядома, што Максіма Шыціка і Паўла Дабравольскага прысудзілі да штрафаў у 45 базавых адзінак - 9.450.000 беларускіх рублёў, а Паўла Сяргея да штрафу ў 50 базавых адзінак - 10 500 000. Судзіла - Ярохіна Марыя. У якасці сведкі выступіў супрацоўнік органаў унутраных спраў Сяргей Кавальчук, які са словаў асуджаных браў удзел у іх збіцці.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках