1 траўня 2024, Серада, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дуня Міятавіч: АБСЕ патрабуе неадкладна расследаваць збіццё журналіста міліцыяй у Менску

20
Дуня Міятавіч: АБСЕ патрабуе неадкладна расследаваць збіццё журналіста міліцыяй у Менску
Дуня Міятавіч
ФОТА: OSCE.ORG

Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч назвала дзеянні беларускай міліцыі недапушчальнымі.

«Я заклікаю ўлады неадкладна расследаваць гэты інцыдэнт. Такога кшталту трывожныя і недапушчальныя дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дачыненні да прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з'яўляюцца непрымальнымі. Міліцыя павінна палягчаць працу журналістаў, а не перашкаджаць іх дзейнасці і запалохваць іх», - цытуе «Інтэрфакс» заяву Дуні Міятавіч.

Акрамя таго, Міятавіч пацвердзіла свой заклік да беларускіх уладаў спыніць пераслед пазаштатных журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

«Гэтая тэндэнцыя адмоўна адбіваецца на свабодзе СМІ», - сказала прадстаўніца АБСЕ.

Нагадаем, што працэс паводле «справы графіцістаў» пачаўся 25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска. Cуд пачаўся з акцыі салідарнасці з графіцістамі. Двое хлопцаў, Павел Сяргей і Максім Шыцікаў разгарнулі расцяжку «Не палітычным пераследам!», адзін з іх скандаваў «Не палітычным пераследам!», «Мастацтва не злачынства!» і «Гэта не суд, гэта цырк!». За гэта хлопцаў збілі ў будынку суда работнікі міліцыі, а затым яны былі аштрафаваныя на $450 і $500.

Журналіста tut.by Паўла Дабравольскага, які здымаў на відэа выдаленне з залы суда актывістаў, затрымалі разам з пратэстоўцамі і збілі. Са словаў затрыманых, ім нанеслі дзясяткі ўдараў нагамі. Гукі збіцця былі чутныя ў зале суда.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках