4 траўня 2024, Субота, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - міліцыі: Будуйце жыллё, падвышайце заробкі супрацоўнікам

81
Лукашэнка - міліцыі: Будуйце жыллё, падвышайце заробкі супрацоўнікам
ФОТА: БЕЛТА

Дыктатар запэўніў, што нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, скарачаць колькасць міліцыянтаў «на перадавой» ён не будзе.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на калегіі МУС аб выніках працы за 2015, піша карэспандэнт БелТА.

«У сённяшніх няпростых варунках варта звярнуць увагу на аптымізацыю сіл і сродкаў. У гэтым годзе гэтае пытанне трэба развязаць і скончыць тэму. Дзяржсакратарыяту Савета бяспекі далучыцца да гэтага. Нам патрэбны якасны і эфектыўны склад МУС, які будзе рэнтабельны», - сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што гаворка ідзе менавіта аб аптымізацыі, а не аб скарачэнні міліцыі. «Можа быць, трэба аптымізаваць дзесьці ў плане структуры. Скароціцца колькасць, напрыклад, тылавікоў. На перадавую можна будзе вызваліць людзей. У нас сёння палова начальнікаў і палова на перадавой, а трэба 80% як мінімум на перадавой, а 20% начальнікаў», - растлумачыў правадыр.

«Хацелася б вас узбуйніць, каб было менш начальнікаў аддзелаў, узмацніць функцыі, мы ўсё адно пойдзем гэтым шляхам і ў цывільных установах», - развіў тэму «аптымізацыі» дыктатар. На ягоную думку, не варта драбіць РУУС у буйных раёнах Менска, такіх як Фрунзенскі. «Навошта два-тры аддзелы ў адным раёне? Два-тры гаспадары, два-тры мядзведзі ў адным бярлогу - гэта заўсёды дрэнна. Лепш няхай будзе адзін, але дамо яму ўладу. Толькі ўнясіце разумную прапанову», - адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўнікоў сістэмы МУС.

Ён таксама падкрэсліў, што галоўнае пры гэтай перабудове не страціць важнае звяно - ўчастковых інспектараў. «Мы не будзем чапаць людзей на перадавой, а асабліва па тых цяжкім кірунках, дзе ў нас ёсць праблемы», - дадаў правадыр з нагоды «аптымізацыі».

«З меншымі выдаткамі трэба атрымаць большы вынік. Усё, што вы эканоміце, застаецца ў вас. Ваш ашчадак - гэта ваша, дзяліце, будуйце жыллё, падвышайце грашовае забеспячэнне людзям», - адзначыў Лукашэнка.

У сваю чаргу міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч запэўніў дыктатара, што для такой «трансфармацыі» органам унутраных спраў не спатрэбяцца дадатковыя супрацоўнікі. «Мы ў стане зрабіць сёння ўсялякую ўнутраную ракіроўку», - сказаў генерал.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках