2 траўня 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкія ВПС прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць

6
Турэцкія ВПС прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць
ФОТА З САЙТА FOCUS.UA

Турцыя прывяла свае ВПС у стан поўнай гатоўнасці пасля чарговага парушэння паветранай прасторы вайсковым самалётам РФ.

Згодна з інфармацыяй вайсковых крыніц, павышаны ўзровень трывогі, «аранжавы», на авіябазах ВПС Турцыі мяркуе «поўную гатоўнасць да ўсяго» і неадкладны адказ пілотаў без узгаднення з камандаваннем, паведамляе турэцкае агенцтва «Анадолу».

Нагадаем, у Анкары сцвярджаюць, што самалёт расейскіх вайскова-паветраных сілаў зноў парушыў паветраную прастору Турцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 30 студзеня. Расейскага амбасадара выклікалі ў міністэрства замежных спраў Турцыі для тлумачэнняў.

Паведамлялася, што расейскі самалёт Су-34 некалькі разоў папярэдзілі на ангельскай і рускай мовах, перш чым той заляцеў у турэцкую паветраную прастору. Акрамя таго, замежнапалітычнае міністэрства Турцыі перасцерагае Маскву, што менавіта Расея будзе несці адказнасць за любыя «небяспечныя» наступствы.

Сёння, 31 студзеня, Пентагон пацвердзіў абвінавачванні ў парушэнні расейскім самалётам Су-34 паветранай прасторы Турцыі, якія прагучалі з Анкары.

Нагадаем, у лістападзе Турцыя збіла расейскі бамбавік Су-24, які быў задзейнічаны ў вайсковай аперацыі ў Сірыі і які парушыў турэцкую мяжу. У адказ РФ увяла санкцыі на турэцкія прадукты харчавання і тавары.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках