26 красавiка 2024, Пятніца, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікі кватэраў без жыхароў і без лічыльнікаў будуць плаціць за ваду

2
Уладальнікі кватэраў без жыхароў і без лічыльнікаў будуць плаціць за ваду

З 1 кастрычніка ў Беларусі ўведзеная новая норма.

Згодна з ёй плата за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі) будзе брацца і з жылых памяшканняў, у якіх ніхто не зарэгістраваны, калі яны не абсталяваныя індывідуальнымі прыборамі ўліку расходу вады.

Пра гэта паведаміў партал камунальнай пісьменнасці насельніцтва Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Паводле звестак міністэрства ЖКГ, толькі ў Менску налічваецца каля 9 тыс. адрасоў, на якіх няма зарэгістраваных спажыўцоў паслуг водазабеспячэння. Выдаткаваная іх насельнікамі вада спісваецца на няўлічаныя страты, значна павялічваючы артыкул выдаткаў водаканала.

З 1 кастрычніка парадак налічэння ў такіх выпадках будзе просты. Умоўная колькасць грамадзянаў разлічваецца шляхам дзялення агульнай плошчы жылога памяшкання на 20 кв. м з акругленнем да цэлага ліку ў бок змяншэння. Напрыклад: 48 : 20 = 2,4. Пасля акруглення атрымліваецца, што ў кватэры плошчай 48 кв. м умоўна жывуць два чалавекі. Атрыманы лік памнажаецца на ўстаноўлены нарматыў (для Менска ён складае 8 кубаметраў) і на тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затратаў на паслугі. Такім чынам, у гэтым прыкладзе ўласніку кватэры давядзецца штомесяц плаціць за паслугі водазабеспячэння і водаадвядзення 18,25 рубля.

"Гэтая норма ўводзіцца не з мэтай спаганяць плату за пустыя кватэры, а для таго, каб стымуляваць грамадзянаў аплачваць фактычна спажытую імі ваду. Каб пазбегнуць падобных выдаткаў, досыць абсталяваць кватэру (дом) індывідуальным прыборам уліку расходу вады і разлічвацца паводле ягоных паказанняў. Калі ў кватэры (доме) сапраўды ніхто не жыве, то і выдатак вады будзе роўны нулю, а значыць, для сямейнага бюджэту нічога не зменіцца", – адзначае партал.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках