26 красавiка 2024, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Лукашэнка не будзе мяняць сваю эканамічную мадэль

12
Злотнікаў: Лукашэнка не будзе мяняць сваю эканамічную мадэль
Леанід Злотнікаў

Сёння, 1 кастрычніка, місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з яе кіраўніком Пітэрам Долманам сканчае працу ў Беларусі.

Перспектывы атрымання Менскам трохмільярднага крэдыту ад МВФ экспэрты на гэтым этапе ацэньваюць вельмі скептычна.

Эканаміст Леанід Злотнікаў не верыць, што ў сённяшняй сітуацыі Беларусь атрымае крэдыт МВФ.

– Імавернасць таго, што Беларусь не атрымае крэдыт, большая, чым імавернасць таго, што крэдыт будзе дадзены. З аднаго боку, улады просяць, а з другога боку, не прымаюць тых мераў, якія патрэбныя для атрымання крэдыту, – сказаў Злотнікаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

І нагадаў, што ў 2009 годзе, калі Беларусь атрымала крэдыт МВФ, з боку беларускіх уладаў таксама было шмат абяцанняў адносна змены эканамічнай палітыкі. Але атрымаўшы грошы, улады забыліся пра гэта.

– Гаворка цяпер ідзе пра тое самае. Урад імкнецца паказаць МВФ, што гатовы да рэформаў у кірунку развіцця рынкавых адносінаў, але, з іншага боку, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю атрымлівае дадатковыя паўнамоцтвы ў кантролі коштаў, а Лукашэнка абяцае рэгуляваць кошты ледзь не на ўсе тавары. Гэта значыць, з аднаго боку, мы бачым, што прадстаўнікі ўрада нешта абяцаюць МВФ, а з другога боку, Лукашэнка дэманструе, што змяняць беларускую эканамічную мадэль не збіраецца. Яшчэ некалькі гадоў таму, калі пачыналіся размовы пра новы крэдыт, МВФ хацеў, каб абяцанне выканаць рынкавыя рэформы даў менавіта кіраўнік дзяржавы.

Крэдыт Беларусі могуць даць, але наша краіна павінна выконваць пэўныя ўмовы. Пакуль упэўненасці ў тым, што гэтыя ўмовы будуць выкананыя, няма, – адзначае эканаміст.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках