5 траўня 2024, Нядзеля, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы тужэй зацягнулі паясы

31
Беларусы тужэй зацягнулі паясы

У студзені-верасні раздробны таваразварот знізіўся на 3,1%, аптовы - на 9,9%.

Раздробны тавараабарот у студзені-верасні 2016 года склаў 26,7 млрд рублёў, або на 3,1% менш у супастаўных коштах да ўзроўню студзеня-верасня 2015 года, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Раздробны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 85,2% раздробнага тавараабароту, склаў 22,8 млрд рублёў, або на 0,1% больш у супастаўных коштах.

У разліку на душу насельніцтва раздробны тавараабарот з пачатку гэтага года склаў 2,8 тыс. рублёў. У студзені-верасні 2015 года гэты паказчык быў роўны 2,7 тыс. рублёў.

У студзені-верасні 2016 года аптовы тавараабарот склаў 48,4 млрд рублёў, або на 9,9% менш за ўзровень студзеня-верасня 2015 года.

Экспэрты звязваюць падзенне раздробнага тавараабароту з падзеннем узроўню жыцця насельніцтва праз рэцэсію.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-жнівень 2016 года знізіліся на 7,1% у параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам. Гэта самае глыбокае падзенне даходаў за апошнія 20 месяцаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках