4 траўня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Бурба: заробкавы бюджэт менскага «Дынама» паменшыўся на мільён даляраў

2
Павел Бурба: заробкавы бюджэт менскага «Дынама» паменшыўся на мільён даляраў
ПАВЕЛ БУРБА

В.а. гендырэктар менскага хакейнага «Дынама» Павал Бурба распавёў аб «новай стратэгіі» клуба.

Пра гэта Павел Бурба заявіў у інтэрв'ю выданню «Прессбол».

- У інтэрв'ю сайту клуба вы даволі рэзка адрэагавалі на публікацыі ў расейскіх СМІ пасля расстання з Дзмітрыем Мільчаковым. Заадно падакаралі беларусаў за перадрукаванне без каментароў клуба. Прыміце як запозненую працу над памылкамі: дык як вы пракаментуеце агучаныя ў тых публікацыях лічбы заробкаў?

- Я паскардзіўся на тое, што нейкі матэрыял, сумнеўнага характару, быў перадрукаваны нават без таго, каб звярнуцца ў клуб за каментарамі. Прычым гэта было зроблена вельмі аператыўна, ледзь не за гадзіну. А каментаваць яго бескарысна, таму што абмяркоўваць там няма чаго. Звычайная інсінуацыя - прыведзеныя там лічбы не маюць ніякага дачынення да рэальнасці.

- Фінансавыя падрабязнасці ў КХЛ наогул раскрываюцца неахвотна. Калі дазволіце, хоць бы адноснае параўнанне: наколькі павялічыўся або паменшыўся бюджэт клуба ў параўнанні з мінулым сезонам?

- Заробкавы бюджэт стаў меншы амаль на мільён даляраў. Гэтыя лічбы закладзеныя ў план развіцця клуба, які мы робім штогод. Мы сышлі ад практыкі, якая існавала, калі ствараліся такія планы, а потым рабілася нешта іншае. У гэтым годзе стараемся жорстка і дакладна прытрымлівацца стратэгіі развіцця клуба.

Лічба паменшылася, але ніхто не застрахаваны ад траўмаў або сітуацый, калі беларускія хакеісты, сябры нацыянальнай зборнай, могуць зноў апынуцца за бортам сваіх расейскіх ці іншых каманд. Таму не выключаю сітуацыі, што нам давядзецца выдаткоўваць больш. Ці наадварот - будуць скасаваныя кантракты і сума паменшыцца. Гэта жывы працэс. Напрыклад, сышоў Нагачоў - з'явіліся Амбражэйчык, Лапачук. Такія падзеі ўплываюць на бюджэт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках