4 траўня 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іўдзеі адзначаюць Новы год

1
Іўдзеі адзначаюць Новы год
Фото с сайта 2017gody.com

Іудзейскі Новы 5777-ы год (Рош а-Шана) пачынаецца ў нядзелю ўвечары і будзе адзначацца два дні.

Паводле падання, у гэты час Усявышні адкрывае кнігі, у якіх запісаны ўчынкі людзей у мінулым годзе, і вырашае, што будзе адбывацца з кожным з іх у наступным. Лёс праведнікаў зразумелы - іх чакае вялікая ўзнагарода. Хуткі прысуд атрымліваюць і злыдні. А падзеі жыцця астатніх людзей хоць і вызначаюцца ў Рош Ашана, але канчатковае рашэнне аб іх лёсах прымаецца ў свята Ём Кіпур (Судны дзень), які адзначаецца праз дзесяць дзён пасля Новага года, паведамляе выданне fakty.ua.

Тора называе Рош Ашана «Днём трубнага голасу». Кожны іудзей абавязаны слухаць гукі шафару (барановы рог), якія ў сінагогах гучаць па сто разоў на кожны дзень свята. Шафар закліканы нагадаць людзям пра судны дзень і абвясціць пачатак дзесяці дзён пакаяння («грозных дзён») - калі цягам гэтага тэрміну шчыра раскаяцца ў грахах, то ў Ём Кіпур Усявышні можа дараваць вінаватаму і запісаць яго ў Кнігу Жыцця.

Святочная трапеза на Рош Ашана пачынаецца са страў, якія сімвалізуюць дабрабыт. Напрыклад, з кавалачка халы і яблыка, якія мачаюць у мёд - каб наступны год быў шчаслівым і салодкім. Прынята есці гранат, каб заслугі множыліся, як зярняткі гэтай садавіны. Кавалак рыбнай або барановай галавы ядуць, каб быць галавой, а не хвастом. А ў некаторых супольнасцях, каб жыць багата ў новым годзе, ядуць нарэзаную кружочкамі моркву, што формай і колерам нагадвае залатыя манеты.

2 кастрычніка новы, 1438 год пачынаецца і ў мусульман. У большасці мусульманскіх краін надыход Новага года не з'яўляецца святам у нашым разуменні, і ніякія ўрачыстасці з гэтай нагоды не праводзяцца.

У мячэцях чытаюць пропаведзі пра тое, як Прарок Мухамед разам з сям'ёй і паслядоўнікамі ў 622 годзе па грыгарыянскім календары здзейсніў перасяленне з Мекі ў Ястрыб, пазней перайменаваны ў Медыну, горад Прарока. Ад гэтай падзеі і пачынаецца адлік часу паводле мусульманскага календару, у аснове якога ляжаць 12 месяцовых месяцаў.

Першы месяц мусульманскага календара Мухарам - перыяд пакаяння і набажэнства. Гэта адзін з чатырох благаславёныя месяцаў, цягам якіх забароненыя войны, канфлікты, крэўная помста. Ён лічыцца найлепшым пасля Рамадана месяцам для захавання паста: таму, хто пасціцца адзін дзень у Мухарам, аддасца як за 30 пастоў, а тых, што выконваюць пост у чацвер, пятніцу і нядзелю чакае вялікае ўзнагароджанне. Лічыцца, што якім будзе для чалавека першы месяц года, такім будзе для яго і ўвесь год.

У Мухарам прынята найбольш шчодра раздаваць міласціну і здзяйсняць як мага больш добрых учынкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках